Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чала працаваць комісія па разглядзе справы дзекабрыстых. Яна жорстка расправілася з загаворшчыкамі. Паказаньні абвінавачаных выявілі, што дзакабрыстыя вялі жывыя зносіны і трымалі пастаянную сувязь з патайнымі гурткамі як у Польшчы, так і на Беларусі. Гэтыя гурткі ставілі сваёю мэтаю падтрымаць пераварот дзекабрыстых у Расіі і скарыстаць яго для адбудаваньня Рэчы Паспалітай, незалежнай ад Расіі, у старых яе межах. Проэкты рускіх дзекабрыстых, напрыклад, «Русская Правда» Пэстэля, таксама прымалі пад увагу пажаданьні польскіх патрыотычных гурткоў. З польскіх гурткоў, зьвязаных з дзекабрысты-

Беларускія салдаты ў канцы XVIII веку (Конная артылерыя).

мі, нам вядомы: «Грамада праўдзівых палякаў», «Грамада вольных палякоў», «Прыяцелі» і г. д. Што датычыць гурткоў на Беларусі, то яны былі таксама польскімі па сваіх мэтах і па сваім складзе. Яны былі зьвязаны з студэнцкімі гурткамі Віленскага унівэрсытэту. З гурткоў на Беларусі, зьвязаных з дзекабрыстамі, нам вядомы: «Патрыотычны саюз», «Чорныя браты», «Вайсковыя прыяцелі» і інш. Па некаторых зьвестках можна думаць, што ў 1823 годзе ўсе патайныя гурткі ў Польшчы і на Беларусі ўстанавілі паміж сабою сувязь і зьліліся ў адзін «Агульны патрыотычны саюз». Усе гэтыя організацыі ня выступілі проціў рускага ураду ў сьнежні 1825 году толькі таму, што рух дзекабрыстах падняўся неспадзявана для іх, і яны не пасьпелі зрабіць адпаведнай падгатоўкі да выступленьня.