Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Адначасна з організацыяй лясных егэроў у ліпені 1812 году Часовы Урад выдае адозву да ўсіх жыхароў Беларусі, каторая ў сутнасьці сваёй мае адносіны выключна да зьбеглага сялянства. Адозва прапануе сялянам, якія пакінулі двары і паноў, каб яны зараз-жа вяр-

Сяляне з-пад Вільні на пачатку XIX ст.

нуліся на месцы сваёй ранейшай аселасьці і прыступілі да выкананьня сваёй звычайнай земляробскай працы і павіннасьцей. Далей, у вадозьве прапануецца сялянам слухацца паноў, уласьнікаў, арандароў маёнткаў ці асоб, што іх заступалі; нічым не парушаць права ўласнасьці, каторае, відаць, у гэтыя часы сялянамі парушалася, бо йначай аб гэтым ня трэба было-б і пісаць. Панства ня кідае надзеі ўзяць зноў у свае рукі сялян, ня робячы ім ніякай палёгкі, бо разьмеры павіннасьцяй вызначаюцца «па ранейшых загадах і прадпісаньнях:». У канцы адозвы пералічаны тыя «меры воздействия», каторыя урадам будуць накіро-