Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

знаходзяцца ў руках польскіх патрыётаў. Цікава тое, што і Аляксандар І ня раз выказваўся ў тым сэнсе, што прылучэньне Літвы і Беларусі да Польскага каралеўства—магчымая рэч; што толькі опозыцыя рускіх «патрыотычных», консэрватыўных кол, на чале каторых стаяў Карамзін, перашкаджае пакуль што зьдзейсьненьню гэтага акту. Адным словам, рускі урад падтрымоўваў польскі патрыотызм беларускай шляхецкай інтэлігэнцыі.