Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзяржаўнасьці, бо яму яшчэ Польшча патрэбна, як буфэр, пры магчымай барацьбе з Наполеонам. Аляксандар І дае параду польскім патрыотам, каб яны пастараліся «заслужыць давер’е рускага грамадзянства і самі мелі давер’е да расійскага ураду ў яго асобе».

Тую самую думку выказвае Аляксандар І і ў 1814 годзе польскім дэлегатам, каторыя зьявіліся віншаваць цара з перамогаю над Наполеонам. Цар кажа, што рускі урад даруе і забывае здраду польскага шляхецтва, што ён хоча бачыць край, каторы яны тут прадстаўляюць, спакойным, здаволеным і шчасьлівым. «Яшчэ крыху цярплівасьці, і ўсе вы будзеце здаволены мною», так канчаецца адказная прамова Аляксандра І да польскіх дэлегатаў.

У канцы 1814 і пачатку 1815 году ў Вене адбываецца вядомы агульна-эўропэйскі конгрэс. Руская дыплёматыя дамагалася тут зьберагчы гэрцогства Варшаўскае ў яго старых межах і ўзяць яго пад свой протэкторат, іначай кажучы, захапіць яго з рук Налолеона ў свае. Дамаганьні Расіі посьпеху ня мелі. Частка гэрцогства была аддадзена Прусіі, частка—Аўстрыі, а частка была выдзелена ў Кракаўскую рэспубліку. З рэштак была сформавана так званая «конгрэсавая Польшча» пад протэкторатам Расіі. У сярэдзіне траўня 1815 году адбываецца ўрачыстасьць абвяшчэньня польскага каралеўства. Каралём абіраецца Аляксандар І, чым утвараецца дынастычная вунія Польшчы з Расіяй. Намесьнікам сваім у Польшчы рускі цар і польскі кароль назначае свайго брата Канстантына Паўлавіча. Новаму каралеўству даецца права мець сваю армію, бясьпечную для Расіі. Спосаб кіраваньня ў конгрэсавай Польшчы—прадстаўнічы, з разьдзелам улады на законадаўчую і выканаўчую. Законадаўчая ўлада належыць да сойму, каторы, як і раней, складаецца з дзьвёх палат. Вышэйшая палата— сэнат, каторы набіраецца з магнацтва і вярхоў духавенства. Ніжэйшая палата—пасольская ізба, каторая набіраецца з шляхты. Выканаўчая ўлада належыць да караля і яго намесьніка, каторы зьяўляецца разам з тым і старшынёю рады міністраў. Міністры назначаюцца і кантралююцца каралём. Літва і Беларусь, абвешчаныя Наполеонам незалежным Вялікім Княствам Літоўскім і «дабрахвотна» далучаныя шляхтай да Польшчы ў ліпені 1812 году, уключаюцца зноў у лік губэрань імпэрыі.

Зразумела, што польскія патрыоты нездаволены новым сваім куртатым гаспадарствам і яго констытуцыяй, каторая аддавала польскае каралеўства ў рукі царскага расійскага самаўладзтва, якое ўзлажыла на сваю галаву польскую каралеўскую карону. Беларускае шляхецтва, як і раней, цягнецца да Польшчы. У гэтым кірунку выхоўваецца на Беларусі і шляхецкая моладзь, каторая вучыцца ў Віленскім унівэрсытэце і школах Віленскае Акругі. Вучэбныя ўстановы паранейшаму