Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

склад Беларусь і Літву і зьвязаўшы яго дынастычна з Расіяй праз абраньне польскім каралём наймалодшага брата Аляксандра І, Міхаіла Паўлавіча. Плян Чартарыскага быў адкінут імпэратарам. Былі вызначаны дзьве прычыны, каторыя перашкаджалі гэтаму. З аднаго боку, проці палякаў утварыўся сярод камандных кругоў імпэрыі варожы настрой: палякі падтрымлівалі Наполеона і разам з ім прыходзілі нават руйнаваць «сэрца Расіі» Маскву,—у вадносінах да іх трэба прыняць рэпрэсіі, а не памагаць зьберагчы ўласнае гаспадарства. З другога боку, падтрыманьне польскага гаспадарства выклікае непаразуменьне ў чужаземнай політыцы: гэтым будуць нездаволены Аўстрыя і Прусія, якія трымалі ў сваіх руках другія часткі былой Рэчы Паспалітай, а Аўстрыя і Прусія якраз у бягучы момант зьяўляліся хаўрусьнікамі Расіі ў змаганьні з Наполеонам. Тым ня менш рускі урад ня хоча выкараняць сярод польскіх політычных дзеячоў думку аб польскай