Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тва ўваходзілі губэрні—Віленская, Горадзенская, Менская і вобласьць Беластоцкая. Урад як Польшчы, так і Літоўскага княства вельмі баіцца лібэральнага, вызваленчаскага настрою Наполеона ў адносінах да сялянскага пытаньня, бо ён складаецца з магнацтва і панства, катораму яшчэ патрэбна прыгонная праца селяніна. Што датычыць да самога сялянства, то яно, карыстаючы з моманту, вельмі часта выяўляе нездаваленьне сваім палажэньнем. Сялянскае пытаньне становіцца вастрэйшым.

Адразу-ж пасьля дэкрэту аб утварэньні Вялікага Княства Літоўскага, польскія патрыёты на Беларусі пачынаюць падгатаўляць «добравольнае» прылучэньне княства да Кароны. У розных мясцовасьцях Літвы і Беларусі організуюцца і адбываюцца акты прылучэньня да Польшчы, пачынаючы з 14 ліпеня. Урачыстасьці, зьвязаныя з актамі прылучэньня, носяць шляхецка-клерыкальны характар і прыстасоўваюцца да галоўнейшых гарадоў Беларусі, як, напрыклад, Вільня, Менск, Горадня, Пінск і г. д. У Менску акт прылучэньня адбываецца 19-га ліпеня, у катэдральным касьцёле. Раней адпраўляецца імша, потым — малебен, гавораць ксяндзоўскія прамовы, і падпісваецца акт канфэдэрацыі. Зьмест акту такі: «Мы, абываталі польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, што жывем у яго вобласьці, каторая за часы няволі была названа Менскай губэрняй,—шляхта, духавенства, мяшчане, сяляне і ўсякага стану людзі перад богам і ўсім грамадзянствам сьведчым, што, вызваленыя з ярма маскоўскай няволі і вернутыя да нашай бацькаўшчыны, мы, як толькі даведаліся аб утварэньні канфэдэрацыі ўсяго польскага каралеўства, жадаючы як наймацней зьвязацца сэрцам і зброяю з нашымі братамі, злучаемся добраахвотна, аднамысна і неразрыўна праз сягонешні ўрачысты акт з конфэдэрацыяю польскага каралеўства».

Усе гэтыя ўрачыстасьці для шырокіх працоўных мас былі пустым гукам. Наполеонаўскі імпэрыялізм, пацешыўшы польскае і беларуска-літоўскае шляхецтва політычнымі бразготкамі, вымагаў ад шырокіх мас новых гаспадарстваў матар'яльнай для сябе карысьці. Усе невялікія сілы новаўтворанага літоўска-беларускага Часовага ўраду пакірованы не на палепшаньне экономічнага стану Літвы і Беларусі, а на вышукваньне матар’яльных сродкаў вялікай арміі Наполеона і на папаўненьне яе ліку. Край павінен быў напружыць свае падарваныя сілы, каб здаволіць ваяўнічыя інтарэсы Наполеона. Увесь час ідуць сыстэматычныя харчовыя паборы з насельніцтва Беларусі. Вядома, напрыклад, што з аднаго толькі Віленскага дэпартамэнту было выдана для наполеонаўскай арміі 200.000 пудоў жыта, 200.000 пудоў аўса, 18.000 пудоў сена і 18.000 пудоў саломы. Разам з тым на ўтрыманьне Францускай арміі ў сялян бралі шмат быдла: Віленскі дэпартамэнт, на