Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стаўнікамі двух супярэчных імпэрыялістычных гаспадарстваў, каторыя будуць прагнуцца карыстацца Польшчаю для сваіх інтарэсаў.

У пачатку ХIХ-га сталецьця супярэчнасьць паміж Францыяй і Ўсходам з кожным годам расьце ўсё больш і больш. На чале рэакцыйнага Ўсходу становіцца Расійская імпэрыя, чаму зусім не прашкаджае наіўны лібэралізм яе ураду. Пачынаецца проціў Францыі кампанія 1805-6 гадоў. Для барацьбы з Францыяй складаецца коаліцыя, у каторую раней уваходзяць Расія, Англія, Аўстрыя. Праз нейкі час у коаліцыю ўцягваецца і Прусія. Польскія патрыятычныя кругі, спадзяючыся на Расію, не здаволены тым, што Расія ўвашла ў коаліцыю. Да гэтага справа адбудаваньня Рэчы Паспалітай вырысоўвалася ў іх вачох такім спосабам: Аляксандар І, імпэратар расійскі і будучы кароль польскі, зьявіцца з рускай арміяй у Варшаву і тут падпіша акт абвяшчэньня Польскай дзяржавы і карануецца польскаю каронаю. Затым, як кароль Польшчы, ён патрабуе ад Аўстрыі і Прусіі, каб яны адмовіліся ад тых частак Рэчы Паспалітай, каторыя яны атрымалі на аснове падзелу, і прылучылі іх да рускай часткі Польшчы. Узброеныя рускія сілы ў Варшаве будуць падмацоўваць патрабаваньні новага польскага караля. Апроч таго, адначасна ў польскіх землях Аўстрыі і Прусіі організуюцца польскія паўстанчэскія атрады, каторыя будуць пагражаць Аўстрыі і Прусіі з сярэдзіны. У выніку ўсяго гэтага і вырастае з руін польскае гаспадарства ў тым самым складзе, у якім яно існавала да падзелаў. Ясна, што коаліцыя Расіі з Прусіяй і Аўстрыяй руйнавала магчымасьць вышэйпаказанага пляну. Рускі імпэрыялізм, у васобе Аляксандра, тым ня менш стараецца падтрымаць падупалы настрой польскіх патрыётаў усякімі туманнымі абяцанкамі.

У верасьні 1805 году Аляксандар І чатыры тыдні прагасьцяваў у маёнтку Чартарыйскіх, Пулавах, недалёка ад Бярэсьця. Гасьцінам быў дадзен палітычны характар. Аляксандар саправажаў рускую армію, якая ішла на злучэньне з аўстрыйскай для барацьбы з Наполеонам, і суняўся ў Пулавах, каторыя знаходзіліся ўжо на аўстрыйскай тэрыторыі. Сюды сабраліся правадыры польскай політыкі. Тут было пушчана ў ход усё, каб утварыць у рускага сэнтымэнтальнага цара адпаведны польскі патрыотычны настрой. У васобным будынку, названым храмам Сыбілы, а таксама і ў готычным палацы князёў былі сабраны ўсялякія памяткі славы старажытнай Рэчы Паспалітай. Маёнтак быў як-бы архівам і музэям дзяржаўнасьці Польшчы. Княгіня-маці сама была для гасьця тлумачом гэтых памятак мінулага. Цар з вялікаю ўвагаю выслухоўваў тлумачэньне шчырай польскай патрыоткі. (Записки Каэтана Кажмяна, Руск. Вестник, 1865 г., № 2). З свайго баку «очаровательный сфинкс» ня скупіўся на ўрачыстыя, хоць і туманныя, абяцанкі, якія адпавядалі романтычнаму настрою Пулаваў. Было сказана