Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Зусім такім тыпам быў новы расійскі цар і яго прыдворныя. Пачалося з таго, што ўсяўладны монарх задаўся мэтаю «ограничить произвол нашего правительства», г. зн. абмежаваць самаго сябе, «устанавіць на ўсім сьвеце рэспублікі» і г. д., а скончылася вялікаю рэакцыяю. Пачалося рэволюцыянэрам, рэспубліканцам Лягарпам, а кончылася рэакцыянэрам дэгэнэратам Аракчэевым.

Заняўшы царскі пасад, Аляксандар І утварыў каля сябе асобны, што ня ўходзіць у склад агульных дзяржаўных устаноў, так званы Інтымны Камітэт. Найчасьцей Аляксандар, патураючы тады францускім рэволюцыянэрам, называў яго „Komitet de salut republique”. Гэта была асабістая дарадчая установа пры асобе цара, дзе разглядваліся і абгаварваліся за шклянкаю гарбаты прынцыповыя пытаньні і фантастычныя проэкты будучай Расіі, каторую ўтворыць урад Аляксандра І. У склад Інтымнага Комітэту ўваходзілі асабістыя прыяцелі маладога самаўладцы, з такім самым сьветапаглядам і настроем, з такім самым вартаваньнем, як і ён сам. Гэта былі чатыры чалавекі: Качубей, Новасільцаў, Строганаў і вядомы польскі «патрыот» Адам Чартарыскі. Вельмі часта ў Комітэт наведваўся стары настаўнік Аляксандра—Лягарп. У сваіх поглядах на Беларусь Комітэт знаходзіўся пад уплывам Чартарыскага. Само сабою зразумела, што на Беларусь усе сябры Комітэту, не выключаючы й цара, глядзелі вачыма Чартарыскага. Беларусь ёсьць частка Рэчы Паспалітай, прылучаная пасьля падзелаў да Расійскай імпэрыі. Такім спосабам, беларускае пытаньне злучаецца неразрыўна з польскім пытаньнем і будзе выяўляцца разам з ім ня толькі ў першую чвэрць XIX сталецьця, але і ў далейшыя часы. На думку сяброў Інтымнага Комітэту Беларусь павінна ўвайсьці ў склад адноўленай, будучай Польшчы, як яе неразрыўная частка. Лібэралізм першых год аляксандраўскай эпохі будзе стаяць на гэтым поглядзе, пакуль не саткнецца з суровай міжнароднай політыкай і з сваім хатнім консэрватызмам і рэакцыяй.

Гэты консэрватызм існаваў ужо ў частцы ўраду і быў прадстаўлен даволі папулярнымі і моцнымі кансэрватарамі таго часу, на чале каторых стаялі—чалавек старой, катарынінскай эпохі, поэта Дзяржавін