Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

йшло сваёю чаргою, зусім не паддаючыся ўплыву гэтых бязгрунтоўных аранжарэйных гістарычных тыпаў. Пачыналі гэтыя людзі з галосных бліскучых слоў, а канчалі ці нікчэмнымі, ці бруднымі справамі. Яны напамінаюць нам тыя тыпы інстытутак, каторых выхоўвалі жаноцкія закрытыя школы дарэволюцыйнай Расіі. Раней эхі і охі, наіўны сантымэнтальны ідэалізм, погляд на сьвет праз ружовыя акуляры, а потым грубае мяшчанства.

Панскія жаночыя уборы ў пачатку XIX ст.

Вельмі яскрава намаляваў гэты тып людзей у пачатку XIX сталецьця Пушкін у сваім романе «Евгений Онегин» у васобе старой Ларынай. Як птушка з гнязда, выпархнула яна з «благородного» інстытуту, дзе яе вучылі «чему нибудь и как нибудь». Яна мела далікатна-шляхецкія манеры, ведала францускую мову ляпей за рускую, была закахана ў вычытанага з сэнтымэнтальных романаў гэроя, пісала сьлязьлівыя вершы ў альбомы сваім таварышкам, простую Параску называла «Полиною» і г. д. А потым, зрабіўшыся па волі сваіх бацькоў жонкаю вясковага памешчыка, яна хутка і бязбольна забылася аб сваіх інстытуцкіх прычудах. Яна кінула вершы і романы, занялася дамоваю гаспадаркаю ў умовах паншчыны і прыгону, саліла на зіму грыбы, варыла канфітуры, апранула халат і чапец, біла сваяручна пакаёўку. Яе ў мінулым сэнтымэнтальныя мазгі дадумаліся прымусіць сенных дзяўчат, калі тыя зьбіралі ў садзе ягады, сьпяваць песьні, каб іх «лукавые уста» часам не пажывіліся панскімі ягадамі.