Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/250

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вялікім ліку, што вызвала, нават, нездаваленьне сялянства, якое лічыла, што панская зямля ўва ўсім яе абхваце павінна перайсьці да сялянства. Фабрыкі і заводы, спыніўшы сваю чыннасьць у папярэднія часы, пакрыху пачынаюць ажываць. Зывернута асаблівая увага на адраджэньне скураной і дрэвавырабнай прамысловасьці. Народная асьвета пашыраецца. Першы раз на тэрыторыі Беларусі Савецкая ўлада прыступае да будоўлі школы ў шырокім маштабе на беларускай мове. Ідуць спробы ажыцьцявіць дэкрэт аб чатырох дзяржаўных мовах на Беларусі, аднэю з якіх і зьяўляецца беларуская мова. Шырыцца популярнае выдавецтва. Апрацоўваюцца пляны будучага беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту; часова заданьні вышэйшай школы нясе Пэдагогічны Інстытут Народнае Асьветы. Вялікаю перашкодаю для працы зьяўляецца адсутнасьць комуністычных і савецкіх працаўнікоў, якія ведалі-б беларускую вёску. Дзеля гэтага вёска ня можа ўцягнуцца ў савецкае будаўніцтва маладой савецкай рэспублікі. Бракуе і працаўнікоў, ведаючых беларускую мову, што вельмі парашкаджае разьвязаньню нацыянальнага пытаньня. Апроч таго, яшчэ адчуваюцца вялікадзяржаўныя перажыткі сярод савецкіх працаўнікоў, што вызывае дробнабуржуазны нацыяналізм сярод мясцовых работнікіаў-інтэлігэнтаў і падрывае веру да партыі і Савецкай улады ў нацыянальным пытаньні.

Далейшаму разьвітку працы ставіць перашкоды польскі імпэрыялізм. Белыя арлы белай Польшчы працягваюць свае кіпці, каб упіцца ў жывое цела рабоча-сялянскай Беларусі. Польшча, моцная капіталам Антанты і дзеючая па яе плянах і загадах, выступае проціў Вялікага Кастрычніка на Беларусі. Расія акружана з усіх бакоў; яна ня мае сілы зьвярнуць поўную увагу на заходні фронт. Адходзіць Чырвоная армія крок за крокам. Зноў наступаюць для працоўных мас Беларусі цяжкія часы окупацыі. На гэты раз, замест немцаў і Вільгэльма, зьявіліся бела-палякі з панам Пілсудзкім. Менск, сталіца Беларусі, 8-га жніўня ўжо знаходзіцца ў руках польскага гэнэрала Шэптыцкага. Польская армія дайшла да Бярэзіны. Захапіўшы Вільню, Пілсудзкі выдае 22-га красавіка вельмі цікавую адозву да насяленьня быўшага Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая адозва ў вялікім ліку зьявілася і на вуліцах Менску праз некалькі гадзін пасьля захвату гораду окупантамі. Вось зьмест яе: Беларусь шмат гадоў ня ведае свабоды; яна ўвесь час знаходзілася пад гвалтам—расійскім, нямецкім, урэшце, бальшавіцкім, «гэткая бязупынная няволя, добра вядомая мне самому, як радзіўшамуся на гэтай нешчасьлівай зямельцы, павінна быць урэшце спынена. Польскае войска, прышоўшае на Беларусь, нясе ўсім Вам свабоду». «Хачу Вам даць магчымасьць разьвязаць унутраныя нацыянальныя і рэлігійныя справы так, як самі захочаце, без якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы». На Беларусі яшчэ грымяць гарматы, але