Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Беларускай Савецкай Рэспублікі. Разам з тым яна абвясьціла сябе Першым Зьездам Комуністычнай партыі Беларусі (29-га, XII, 1918).

Першага студзеня 1919 году ў Смаленску адбылася ўрачыстасьць абвяшчэньня Незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікі. Утворан Часовы Урад, на чале якога быў пастаўлен вядомы беларускі працаўнік 3. Жылуновіч. Другога студзеня Часовы Работніцка-Сялянскі Урад Беларусі выдае маніфэст, пакірованы да рабочых, беднага сялянства і чырвонаармейцаў Беларусі. Зьмест яго такі: Вялікая Кастрычнікаўская Рэвалюцыя ў Расіі вызваліла рабочых і сялян, гэтых праўдзівых гаспадароў жыцьця. Ідзе шчасная пара і для працоўных мас Беларусі, якія «паміж народамі Расіі, Літвы, Украіны і Латвіі ад сяголетняга дня становяцца вольнымі і поўнапраўнымі гаспадарамі вольнай незалежнай Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі. Ад гэтага дня Беларусь—Савецкая Рэспубліка—становіцца рэспублікай працоўнага народу, рабочых, сялянскай беднаты і чырвонаармейцаў Беларусі». «Уставайце ўсе на абарону яе». «Да барацьбы з чорнымі грамадамі польскіх легіянэраў». Улада окупантаў ад гэтага часу лічыцца скасаванай, яе забіраюць у свае рукі Саветы. Беларуская Рада з яе народнымі міністрамі абвяшчаецца без абароны законам. Працоўныя масы ўсіх нацыянальнасьцяй карыстаюцца роўным правам. «Уся зямля памешчыкаў, манастыроў, цэркваў, касьцёлаў, духоўнікаў, з усім жывым і мёртвым багацьцем, а таксама ўсе лясы, воды і нетры зямлі становяцца дастаткамі працоўнага народу Беларусі». «Уводзіцца 8 гадзін працы ў дзень без зьверхурочных гадзін». Урад даручае Чырвонай арміі, рабочым і сялянанскай беднаце Беларусі абарону заваяваньняў соцыяльнай рэволюцыі.

Крыху раней (6, XII, 1918) організуецца Літоўская Савецкая Рэспубліка. Націск з боку Польшчы, якая і Літву і Беларусь лічыла сваймі провінцыямі, вымусіў абедзьве новыя рэспублікі задумацца аб сваім палажэньні. Вынікала пытаньне аб злучэньні сіл тэй і другой рэспублікі для лепшай іх абароны. Злучэньне і адбылося 27/ІІ 1919 году. Літва і Беларусь злучыліся ў адну Літоўска-Беларускую Савецкую Соцыялістычную Рэспубліку. У дэклярацыі было вызначана, што злучэньне рэспублік ня мае сваёю мэтаю ніякіх ваяўнічых плянаў у вадносінах да суседзяў; што яно зроблена выключна для лепшай абароны праў рабоча-сялянскіх мас Літвы і Беларусі і для цьвярдзейшага ўстаўленьня злучаных гэападарстваў. Быў абраны агульны прэзыдыум Цэнтральных Выканаўчых Комітэтаў абедзьвюх рэспублік і зацьверджана Рада Народных Камісараў.

Імпэрыялістычная вайна, а потым окупацыя зруйнавалі край. Трэба было шмат працаваць над падняцьцем народнай гаспадаркі як у галінах земляробства, так і прамысловых. Закладаюцца саўхозы ў