Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/239

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цыянальных соцыялістычных партый, да беларускіх і рускіх грамадзянскіх організацый і г. д. Програма партыі пакуль што не разглядалася. Было ухвалена ў найбліжэйшай будучыне склікаць другі, больш сталы зьезд і на ім паставіць пытаньне аб програме. Пасьля зьезду ў Менску стаў выдавацца цэнтральны орган партыі пад назваю «Грамада». У той час, як пецярбурская і некаторыя іншыя грамадаўскія арганізацыі зьвязаліся з рабочымі беларускімі коламі і станавіліся паступова на выразны рэволюцыйна-клясавы грунт, менская арганізацыя, каторая для Беларусі мела ў той час самае важнае значэньне, ня мела гэтай апоры і павінна была ўвайсьці ў зносіны з дробна-буржуазнымі нацыянальнымі беларускімі коламі і прыняць права-соцыялістычную ахварбоўку. Гэты факт меў вялізнае значэньне ў ходзе рэволюцыі на Беларусі.

З 25 сакавіка пачаўся ў Менску і зьезд прадстаўнікоў беларускіх організацый і партый. З розных месц сабралося каля 150 дэлегатаў. Зьезд абраў «Беларускі Нацыянальны Комітэт» у складзе 18 сяброў. Было ухвалена перадаць Комітэгу роль вышэйшай краёвай установы да выбараў у Краёвую Раду. У акладзе Комітэту быў адзін землеўласьнік (Скірмунт), адзін ксёндз, 14 інтэлігентаў і чыноўнікаў, адзін селянін і адзін рабочы. Грамадаўцаў у Комітэце было 6 асоб. Зразу