Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/236

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён капае зямлю не як селянін. Ня ўласны шнурочак зямлі ўзрывае ён, каб засеяць і зьняць ураджай. Яго навялі капаць зямлю для інтарэсаў чужога яму капіталу. Многа яе накапаў грабар. Многа свайго поту і крыві праліў ён на гэтую зямлю. Што-ж яму дала зямля? «О, дала яна мне, ой за працу дала. З калючковых расьлін мне вяночак спляла, з медзі звонкай, цяжкой даравала шнурок, а дарогу жыцьця ухарошыла ў мрок, каб я шоў, як сьляпы, каб бяз конна ішоў, зямлю вечна капаў і дабра не знашоў» (Ц. Гартны. «Песьня грабара»).

Цяжкі, бязвыхадны настрой наогул нашаніўцаў, выкліканы цемрай міжрэволюцыйнай рэакцыі, часам усё-ж такі зьнікае і аддае сваё месца бодрым мотывам і настрою. Пад уплывам ужо ідучай рэволюцыйнай буры 1917 году часам прыходзіць і да іх вера ў лепшую будучыну. Ня можа быць, каб не насталі лепшыя часы. Асабліва часта спатыкаемся мы з такімі бодрымі мотывамі ў творах Ц. Гартнага. Ён кліча пролетараў і селяніна, каб яны не здаваліся, не апускалі рук, ня кідалі падзеі на лепшую будьгчыну. «Не здавайся, гарбар, ты за працай сваёй, і на шчасьце прыход не заплюшчвай вачэй. Песьню вольную пей у дыму, ў духаце, і надзея твая няхай кветкай цьвіце. Бо дзе сіла жыве, дзе работа кіпіць, там насеньне зярня лепшай долі ляжыць» (Ц. Гартны. «Песьні гарбара»). Часам песьняры ўжо адчуваюць у паветры нешта новае. Сярод цішы і смутку ўжо носіцца часам гарачае бурнае дыханьне няўхільнае рэволюцыі. І адраджэнцы сьпяваюць, што яны гатовы разам з ёю зламаць усе перашкоды старога жыцьця. «Чуйным ветрам вось-вось я гатоў зашугаць і сярдзітым віхром закруціць, па пуціне сваёй ўсе прашкоды зламаць і дарогу, як ток, пралажыць» (Ц. Гартны). Песьняры прадчуваюць рэволюцыю і прадказваюць яе блізкасьць. Кругом яшчэ спакой магільнай рэакцыі, але ўжо на небасхіле зьбіраюцца невялічкія хмаркі. Вось яны ўсё растуць і растуць, чорнымі клубамі пакрываюць толькі-што спакойнае неба. Будзе бура—«змоўклі ўсе вакруг абшары, бо замысьлілі штось хмары. Ой, знаць, бура загудзе» (Я. Колас. «Перад бурай»). Прадчуваючы буру рэволюцыі, песьняры клічуць працоўныя масы Беларусі ісьці наперад, да сонца, да зор лепшае будучыні. Праўда, бацьком дрэнна жылося, праўда, без пары ішлі яны ў цёмную магілу на адпачынак, але перад іх сынамі праясьняецца новы шлях і новая доля. «Гэй, наперад, покі сэрца б’ецца, рвецца на прастор! Годзі млеці ў паняверцы! Гэй, да сонца! Гэй, да зор!» (Я. Купала. «Гэй, наперад!»). Песьняром часам пачынае верыцца, што настануць калісь лепшыя часы для многапакутнай Беларусі. Ня можна пагасіць сьвету яснай праўды, ня можна запудзіць і зьбіць з толку жывых людзей, каторыя столькі бяды вынесьлі на карку ў сваім мінулым. Яны праб'юцца ўперад і даб’юцца лепшай долі. «К свабодзе, роўнасьці і