Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/232

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сьпяваю, жаль ўсю душу скалыхне. Я-б сьмяяўся, жартаваў-бы, каб вас чуць разьвесяліць, ды на жыцьце як паглянеш, сэрца болем зашчыміць» (Я. Колас. «Ня пытайце»).

Не знаходзячы ўцехі ў сучасным стане Беларусі, песьняры-нашаніўцы часта шукаюць яе ў мінулым Беларусі. Мінулае дзеля таго, што далёка ад нас, часта маніць чалавека. Здаецца песьняром, што калісь на Беларусі было лепш, чымся цяпер. І вось перад намі праходзяць творы, дзе ідэалізуецца старажытная гісторыя Беларусі, дзе мінулае ахварбоўваецца ў ружовы романтычны тон. Няма сіл у адраджэнцаў, каб даць яскравы малюнак будучай шчасьлівай, вольнай Беларусі, бо няма моцнай, як загаргованая сталь, веры ў яе, бо рэакцыя прыдушыла іх, бо рэакцыя падрэзвала магутныя крылы іх пясьнярскай фантазіі. А калі і так, то што павінен рабіць пясьняр? Ён павінен знайсьці ўцеху ў мінулым.

Калісь Беларусь была зусім не такою як цяпер; зусім не такім, як цяпер, быў і беларус. Вольна, шчасьліва і радасна жылося на Беларусі. Яна была магутнай і слаўнай старонкаю. «У старыну беларус, непадданы, гаспадарыў, быў сам над сабою, і далёка у сьвеце быў знаны за Літоўскай і Ляскай зямлёю. Але час прамінуў, і нядоля на народ, як-бы камень, звалілась, беларуская слава і воля адышла, адцьвіла, закацілась». Усе, хто хацеў, прыяжджалі на Беларусь, зьневажалі правы яе жыхарства і рабавалі яго маетнасьць. «І зямлю, і лясы, і кілімы—ўсё забралі» (А. Гарун. «У чатырохлецьце «Нашай Нівы»), Тое самае гаворыць чулай душы песьняра і стары вольны Нёман у час непагоды, калі «вербы і вольхі калышуцца глуха, сінія