Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/224

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ціць падаткаў, не даваць рэкрутаў і шляхам збройнай барацьбы выкінуць цара разам з панамі. Такая-ж самая кампанія праводзіцца і ў пролетарскіх цэнтрах Беларусі. Кампанія ня мела водгуку ні ў горадзе, ні ў вёсцы. Рэакцыя, узброеная да зубоў, моцна трымала ўладу ў сваіх руках. Па гарадох выбары ў думы выклікалі пекле ажыўленьне. Бунд прымаў удзел у выбарах ува ўсе Думы, апроч першай. Яго лінія была ня клясавай, а нацыянальнай. Наогул, паўсюды выбары адбываюцца па нацыянальным курыям. Мы спатыкаемся з польскай, рускай і яўрэйскай гурыямі. Руская й яўрэйская курыі часам разьбіваюцца на правых і левых. З беларускай курыяй мы не спатыкаемся, бо беларусы—жыхары вёскі, каторыя адносіліся да выбараў пасыўна, апроч таго, беларускія політычныя і культурныя організацыі бойкотавалі ўсе Думы.

Увосень 1913 году рэакцыя, пасьля амаль што двухгадовай падгатоўкі, пусьціла ў ход вядомы процэс Бэйліса. Угалоўныя праступнікі забілі ў Кіеве хлопчыка Андрэя Юшчынскага. Урад прыцягнуў да адказу яўрэя Бэйліса, вінавацячы яго ў рытуальным забойстве. У паветры запахла сярэднявяковымі процэсамі інквізыцыі. Беларусь, каторая была цэнтрам яўрэйства ў імпэрыі, балюча перажывала гэты процэс. Буржуазія яўрэйская абвясьціла ў дзень працэсу агульны пост і малітву. Гэты лёзунг пасіўнасьці і апатыі ня мог захапіць яўрэйскіх рабочых мас. Бунд падняў пытаньне аб забастоўцы протэсту і пачаў праводзіць яе. Рабочыя масы адгукнулася на покліч Бунду. Забастоўкі адбыліся ў Вільні, Менску, Магілёве і другіх гарадох. Ня гледзячы па шырокучо чорнасотніцкую агітацыю, беларуская вёска трымала сябе ў вадносінах да злосна абвінавачанага яўрэйства вельмі спакойна. Ураду не ўдалося організаваць нідзе пагрому. Ня гледзячы на тое, што міністар юстыцыі Шчэглавітаў вельмі старанна падбіраў склад суду, назначыўшы туды судзьдзяў-юдафобаў, процэс для ураду праваліўся, і ні ў чым не павінны Бэйліс быў апраўдан. Урад не чакаў такога канца. Абураны няўдачай, ён абрушыўся з рэпрэсіямі на рэдактароў лібэральных газэт і адвакатаў. Як вынік процэсу Бэйліса, адбыўся вядомы процэс адвакатаў у Пецярбурзе, які скончыўся за месяц да вайны (IV, 1914 г.) асуджэньнем 25 адвакатаў.

У ліпені 1914 году рускі урад зноў утварае «аддушыну». Распачынаецца вялікая імпэрыялістычная вайна паміж так званымі вялікімі дзяржавамі, на грунце экономічмых супярэчнасьцяй паміж імі. Рускі урад сьпешна прымае ў вайне удзел. Што датычыць да Беларусі, то яна, як заходняя частка імпэрыі, адразу робіцца тым фронтам, на каторым ідзе крывавая бойня працоўных мас Расіі, Гэрманіі і Аўстрыі, каторыя гінуць дзеля інтарэсаў пануючых кляс гэтых гаспадарстваў. На працягу гэтай бойні ня толькі льлецца кроў, але