Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

набралася даволі значная група настаўнікаў-беларусаў, каторая адгукнулася на агітацыю адраджэнцаў. Яна палажыла пачатак організацыі «Беларускага настаўніцкага саюзу». Саюз, як відаць з яго статуту, ставіў сабе за мэту аб'яднаць беларускіх настаўнікаў на шырокіх дэмократычных асновах. Ён прапанаваў сваім сяброў вучыць дзяцей-беларусаў у іх матчынай беларускай мове. Настаўніцкі саюз быў хутка выкрыт поліцыяй, разгромлен і больш энэргічныя сябры яго паплацілася турмою, як, напрыклад, пясьняр Я. Колас, катораму за ўдзел у саюзе прышлося праседзіць у менскім вастрозе З гады.

Дэмократычна-народніцкі беларускі рух зьвярнуў на сябе увагу царскай рэакцыі. Ім цікавіліся, з аднаго боку, правыя часткі ўсіх дум і асабліва сталыпінскае міністэрства, а з другога боку, польскія шляхецка-клерыкальныя колы. Утвараецца адзіны агульны фронт польскай шляхты і рускага дваранства і чынавенства, пакірованы на барацьбу з беларускам рухам. І тыя і другія, упарта змагаючыся з ім, высунулі кожны з свайго боку «тоже» беларускі рух. З 1909 году ў Вільні пачынае выдавацца газэта ў беларускай мове пад назваю «Беларусь». Газэта мае клерыкальны, каталіцкі кірунак. Адначасна з гэтым, у Вільні, пры дапамозе царскага ўраду, організуецца дваранска-чыноўніцкае вобчаства пад назваю «Крестьянин», каторае выдае ў рускай мове часопісь «Белорусская жизнь» офіцыяльна-ўрадовага кірунку. Трэба сказаць, што ў сэнсе расколу беларускага руху больш зрабіла польская панска-ксяндзоўская група. Яна глыбей уцёрлася ў беларускі народніцкі рух, мела больш грошы і праз касьцёл часам пападала ў вёску. Што датычыць да руска-чыноўніцкага вобчаства «Крестьянин», то яно з сваёю «западно-русской» орыентацыяй засталося збоку, бо было дыскрэдытавала блізкасьцю да «истинно-русских» чорнасотнікаў. Тым ня менш увесь час ішло безупыннае цкаваньне беларускага нашаніўскага руху з двух бакоў. Яно лягло вялікім цяжарам на нашаніўцаў. Нашаніўцы энэргічна адмяжоўваліся і адбіваліся як ад царскіх воўчых зубоў, так і ад панскага лісінага хваста.

Выбары ў Думу і праца Думы не закранулі зусім беларускай вёскі. Вёска пасылала мэханічна намечаных урадам дэлегатаў, каторыя былі земляўласьнікамі, папамі і зрэдка заможнымі сялянамі. Земляўласьнікі, як палякі, стаялі на варце землеўласьніцкіх польскіх інтарэсаў на Беларусі. Папы і заможныя сяляне падбіраліся з «истинно-русским» кірункам, каб яны маглі скласьці опозыцыю ў адносінах да польскіх паноў. Грамадаўцы і нашаніўцы бойкотавалі Думу. Вёска крыху ажывілася ўлетку 1906 году ў сувязі з разгонам 1-ай Думы і выборскай адозваю. Сацыялістычныя партыі на Беларусі, наперакор пажаданьням самых кадэтаў, карыстаюцца адозваю, як повадам для шырокай агітацыі сярод сялянства. Агітатары заклікаюць вёску не пла