Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лася і за сваю простую «мужыцкую» мову. Вёска добра падтрымлівае газэту. На аснове справаздачы рэдакцыі, мы ведаем, што за першыя тры годы свайго вельмі цяжкога існаваньня газэта атрымала 960 корэспондэнцый з 489 вёсак, надрукавала 246 вершаў 61 песьняра і 91 апавяданьне 36 аўтараў. У працу газэты было ўцягнуся шмат народу. «Наша Шва» зрабілася зьбірацелькаю дэмократычна-народніцкай інтэлігенцыі прадрэволюцыйнага тыпу, якая, ня гледзячы на рэакцыю, толькі што пачала нараджацца: тут пісалі народнікі-адраджэнцы, пісьменьнікі і песьняры, як, напрыклад, Янка Купала, Якуб Колас, М. Багдановіч; тут пачаў сваю літаратурную працу будучы пясьняр пролетарскай рэволюцыі Ц. Гартны. Усё гэта людзі, каторыя вышлі ня з панскіх палацаў і маёнткаў, а з працоўных сялянскіх гушч, з глухіх вёсак, з курных хат. Ім ня трэба было сходзіць у нізы і прыстасоўвацца да іх, бо яны самі вышлі з нізоў і добра ведалі жыцьцё іх і іх патрэбы. Газэта «Наша Ніва» зрабілася іх ідэёвым асяродкам, каторы яны падтрымваюць усімі сіламі; дапамагаюць сабранымі і асабістымі грашыма, працаю а нават папераю. Захопленыя ідэяю адраджэньня Беларусі, яны вядуць індывідуальную агітацыю і пропаганду, утвараюць у вёсках культурна-асьветныя гурткі, каторыя даволі часта ўваходзяць у сувязь з падпольнымі соцыялктычнымі арганізацыямі. Царскі урад вядзе бязупынную барацьбу з адраджэнчаскім рухам, вінавацячы яго ў сэпаратызьме і ставячы на адну дошку з соцыялістычнымі клясавымі падпольнымі організацыямі.

Пад уплывам культурна-нацыянальнага руху пачынае расьці выдавецкая справа ў беларускай мове. Дзякуючы таму, што ў Вільні вельмі цяжкія цэнзурныя ўмовы, некалькі грамадоўцаў на чале з В. Іваноўскім засноўваюць у Пецярбурзе коопэрацыйную выдавецкую суполку пад назваю «Загляне сонца і ў наша ваконца». Суполка гуртуе вакол сябе радыкальна-народніцкую беларускую інтэлігенцыю, каторая зьвязана з пецярбурскімі вышэйшымі вучэбнымі ўстановамі. Суполка знаходзіцца ў цеснай экономічнай і ідэёвай сувязі з «Нашай Нівай». Свае выданьні яна друкуе, як і «Наша Ніва», лацінкай і кірыліцай. Яе коштам і працаю былі выданы з аднаго боку—ранейшыя беларускія пісьменьнікі, напрыклад: В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Няслухоўскі, Ф. Багушэвіч, з другога боку—новыя, напрыклад: Я. Купала, Я. Колас, А. Паўловіч і інш. Апроч Пецярбургу, утвараюцца беларускія выдавецтвы і ў іншых гарадох, напрыклад, у Менску. Выдавецтвам кніжак займаецца і рэдакцыя газэты «Наша Ніва».

У траўні 1907 году, дзякуючы працы грамадоўцаў і культурнікаў-адраджэнцаў, пасьля ўсялякіх перашкод, зьбіраецца першы зьезд беларускіх настаўнікаў. Ня гледзячы на сыстэматычную русіфікацыю, якая праводзілася сярод настаўніцтва урадам, на зьезьдзе ўсё-ж такі