Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сродкамі якой-бы то ні было політычнай партыі. Партыя находзіць шкадлівым тое, што Бунд рукаводзіць экономічнымі організацыямі яўрэйскіх рабочых, бо ён ёсьць політычная партыя, каторая ставіць сваёй мэтай рэволюцыянізаваць рабочых праз экономічныя арганізацыі.

У сваёй праграме Яўрэйская Незалежная Партыя вызначае, што яе мэта зводзіцца да разьвіцьця шырокіх экономічных організацый (трэд-юніёнаў, кас, клюбаў, асоцыяцый), да разьвіцьця сярод рабочых навуковых і профэсыянальных ведаў і да выхаваньня яго колектыўнага жыцьця. Далей гаворыцца, што партыя датыкаецца політычных пытаньняў толькі ў той меры, у якой яны зачапляюць штодзённыя інтарэсы рабочых, што яна яднае рабочых усялякіх політычных поглядаў, і, нават, зусім бяз іх.

Партыя ў Менску мела вялікі посьпех, і былі моманты, калі яна ў сваіх радох мела больш рабочых, чым Бунд. На чале яе стаялі быўшыя работнікі Бунду, падманутыя самі і падманваўшыя другіх. Пышнаю кветкаю разьвіваецца самая злосная провокацыя і данос. Па даносах зубатаўцаў ідуць арышты відных рэволюцыйных дзеячаў таго часу. Утвараецца цяжкая атмосфэра.

Але на гэтым зубатаўшчына ня спынілася. Яна скарыстала для разлажэньня рэволюцыйнага руху яшчэ і нацыянальнае пытаньне. З гэтага боку зноў было скарыстана слабое месца Бунду, каторы ў канцы 90-х гадоў надаецца моцнаму ўплыву дробна-мяшчанскай нацыяналістычнай ідэолёгіі. Затушоўваюцца клясавыя процілегласьці і падкрэсьліваецца нацыянальная еднасьць прыгнечанага яўрэйства. Чацьверты зьезд Бунду ў 1901 годзе прымае пункт аб культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Бунд перажывае нацыяналістычны крызіс, каторы ў 1903 годзе кончыцца выхадам яго з РС-ДРП.

Зубатаў і яго староньнікі з увагай прыглядаліся да росту нацыянальнага пытаньня сярод яўрэйскіх рабочых. Нацыяналістычны рух яны лічылі моцнаю апораю ў барацьбе з рэволюцыйнымі настроямі. Паміж Зубатавым і Маняю Вільбушэвіч ідзе жывая перапіска па гэтым пытаньні. Зубатаў пачынае падтрымліваць сіоніцкія організацыі рабочых. Тут зусім выкасоўваецца, нават бундаўскі, клясавы падход да рабочай справы і замяняецца прынцыпам еднасьці нацыянальнай. У сваіх лістох да Зубатава Вільбушэвіч з захапленьнем апісвае посьпехі сіонізму ў Менску, дзе ўжо зарадзіўся і расьце даволі хутка так званы рабочы сіонізм (Поалей-Цыон). Зубатаў пасылае ласты сваёй корэспондэнткі Вільбушэвіч па начальству, у дэпартамэнт поліцыі і робіць свае ўвагі і прыпіскі да іх. Ён піша: «Разлучыўшыся на аснове маіх слоў з інтэлігенцкімі забабонамі аб ненавісьці самаўладзтва да рабочых, уступіўшы ў рабочай справе на легальны грунт і бачачы, што дэмократызм «жыду» нічога не дае,—мае прыяцелі кінулі полі