Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэта быў вельмі шырокі, добра організованы, а загэтым вельмі небясьпечны рух. Тым больш, што яўрэйскі рабочы, баронячы свае інтарэсы, ужо адважыўся выходзіць на вуліцу і выступаць проці існуючага парадку. У 1900 годзе, 23, V, у Вільні да 500 рабочых пад кіраўніцтвам рабочага-шаўца Гіршы Лекерта адбілі ад поліцыі тры асобы, арыштаваныя за пашырэньне праклямацый. Падобныя здарэньні бывалі і ў другіх гарадох. Вось што піша аб яўрэйскім рабочым руху дэпартамант поліцыі І—VI, 1900 г. Зубатаву, каторы концэнтраваў у сваіх руках барацьбу з ім: «Абставіны навочна паказваюць, да чаго распушчана яўрэйская маса ў паўночна-заходнім краі і ў якой меры яна зьбіта з глузду раволюцыйнай пропагандай, каторая за апошнія годы абхапіла ўсю мяжу яўрэйскай аселасьці і на тэрыторыі Царства Польскага ўжо пасьпела вызначыцца некалькімі тэрорыстычнымі актамі, а ўласна забойствам 3 рабочых, западозраных у шпіонажы. Палажэньне, як бачыце, трывожнае і патрабуе прыняцьця хуткіх і рашучых мер (Рафес, тоже, стр. 62—63).

Першае, што зрабіў урад у адносінах да рабочага руху на Беларусі—гэта былі рэпрэсіі. Заход Расіі быў абвешчан «на положении усиленной охраны». У Вільно быў назначан губэрнатарам фан-Валь,