Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цыял-дэмократыя на Беларусі была організавана і магла шырока распачаць сваю працу. Па ўсёй Беларусі пачынаюць організоўвацца рабочыя організацыі як бундаўскія, так і агульна-соцыял-дэмократычныя. Сувязь паміж асобнымі організацыямі мацнее і расьце. Праводзіцца больш рэзкая мяжа паміж марксызмам і народніцтвам.

Пасьля арыштаў соцыял-дэмократычныя організацыі хутка зноў сталі на ногі. Тым ня менш унутранае жыцьцё партыі (перажывала цяжкі крызіс. У партыі вынік напрамак, вядомы пад назваю экономізму. «Экономістыя» лічылі, што рабочая кляса яшчэ не дарасла да політычных інтарэсаў; што для таго, каб павясьці за сабою рабочую масу, трэба зусім адмовіцца ад політыкі і стаць на грунт толькі экономічных інтарэсаў рабочых, што зразумела для шырокіх мас і што іх здавальняе. Толькі пасьля таго, як рабочы пройдзе праз гэтую эканамічную стадыю свайго разьвіцьця, да яго магчыма будзе падыйсьці з політычнай агітацыяй. Эканамізм у партыі стаяў у сьціслай сувязі з так званым легальным марксызмам, каторы рабіў на яго ўплыў. «У экономічным напрамку выявіўся ўплыў буржуазнага лібэралізму, каторы заўсёды і ўсюды, а ня толькі ў Расіі, прагнуўся звузіць заданьне рабочай партыі, зьвясьці рабочы рух да чыста экономічнай барацьбы, пазбавіць яго рэволюцыйнага клясавага характару». (Батурин М. Очерк истории социал-демократии в России. М. 1923, стр. 64). Апроч таго, умацаваньню экономічната напрамку ў партыі дапамагаў пад'ём у Расіі прамысловасьці ў 90-ыя годы. Фабрыкі былі завалены заказамі, асабліва скарбовымі, прадпрыемцы атрымвалі высокі даход і абараняліся урадам ад чужаземнай конкурэнцыі. Каб ня згубіць даходаў, яны пры экономічных вымярэньнях рабочых даволі лёгка рабілі ўступкі і здавальнялі рабочых. Выкінуўшы рабочым лішнюю капейку, яны на гэтым зараблялі лішнія рублі. Зразумела, што рабочыя карысталі з гэтага і лёгка ўцягваліся ў экономічную барацьбу з сваімі гаспадарамі-прадпрыемцамі.

Бунд на Беларусі і ў Польшчы таксама перажываў дамовы крызіс. Яго таксама залівала хваля апортуністычнага экономізму. У той час, як загранічная група «Іскры» (1900 г.) абараняла позыцыю політыка-экономічнай барацьбы пролетарыяту з буржуазным ладам, загранічны камітэт Бунду стаў на позыцыю чыстага экономізму і адмежаваўся ад рэволюцыйна-марксыцкай пазыцыі іскраўскай групы.

А між тым організацыя Бунду ўсё больш урастала ў масу. Вярхі Бунду мелі ў сваім складзе значны лік сьвядомых рабочых, што ўвашлі сюды пасьля доўгалетняй працы ў гурткох і касах і не парвалі сувязі з рабочымі масамі. Карані Бунду глыбока ўрасталі ў яўрэйскую рабочую і рамесьнічую гушчу. Рух захапіў такіх дагэтуль неоргзнізаваных рабочых, як дамавікі, плытнікі, грузчыкі і г. д. Расійскі урад павінен быў зьвярнуць на яўрэйскі рабочы рух асаблівую увагу, бо