Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Такім спосабам, у Менску, па ініцыятыве Бунду і Кіеўскай Групы «Рабочай Газэты» быў склікан устаноўчы зьезд партыі, праца каторай павінна была абхапіць і абхапіла ўсю царскую Расію. У невялікім дзеравяным доміку на ўскраіне гораду (Захараўская, 135, цяпер Савецкая, 137) няпрыкметна адбылася вялікая справа. На зьезьдзе былі прадстаўлены ніжэйпаданыя організацыі: 1) Бунд, 2) Група Кіеўскай «Рабочай Газэты», 3) Саюзы Барацьбы: Пецярбурскі, Маскоўскі, Кіеўскі, Харкаўскі, Кацярынаслаўскі і 4) Замежны «Саюз Рускіх Соцыял-Дэмократаў». Ад Бунду былі прысутнымі два дэлегаты: Ар. Крэмер і Гл. Мутнік. З другіх удзельнікаў зьезду мы ведаем— Пятрусевіча, Тучанскага, Ваноўскага, Радчанку і Эйдэльмана. У справе програмы і тактыкі на зьезьдзе гаварылі вельмі мала. Больш прышлося абгаварваць (пытаньні ў справе організацыі соцыял-дэмократыі на шырокай тэрыторыі Расіі. У гэтым кірунку вяліся перагаворы з літоўскімі соцыял-дэмократамі. Перагаворы не далі рэальных вынікаў. Пэпээсаў на зьезд не заклікалі. Бунд увашоў у партыю, як аўтаномная адзінка. Быў абраны Цэнтральны Комітэт партыі з 3-х асоб: Крэмера, Радчанкі і Эйдэльмана і апублікован маніфэст РС-ДРП. Часопісам Цэнтральнага іКомітэту была абвешчана Кіеўская «Рабочая Газэта».

Адразу пасьля зьезду пачаліся арышты. Амаль што ўсе удзельнікі зьезду і ўвесь Ц. К. партыі апынуліся ў турме. Тым ня менш, со