Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цоў, скурнякоў і г. д. Кожная каса яднала каля сябе па некалькі дзесяткаў рабочых таго ці іншага рамяства. Тыповым для яўрэйскага рабочага руху было тое, што ў ім прымалі удзел каля 25 прац. жанчын- работніц. Гэта залежала ад экономічнага стану яўрэйскай рабочай масы на Беларусі. У той час, як рабочы-беларус ня згубіў канчаткова сувязі з вёскаю і вясковай гаспадаркай, дзе ён пакідаў для хатняй працы жонку, сястру і дачку, рабочы яўрэйскага паходжаньня быў моцна прыкуты да гораду і адарваны ад вёскі на грунце «часавых правіл 1882 году». Вёска, затрымаўшы пролетарызацыю працоўнай не-яўрэйскай жанчыны, не існавала для яўрэйскай работніцы.


У экономічных рабочых організацыях, каторыя шырэй і глыбей захаплялі яўрэйскую масу, чым агульна-асьветныя гурткі, ужо ня можна было абыйсьціся без яўрэйскай мовы (ідыш). З пашырэньнем працы яўрэйская мова займала тут усё больш і больш месца. Ужо было амаль што немагчыма чытаць кніжкі і артыкулы ў рускай ці польскай мовах. Трэба было іх перакладаць на «ідыш». Такім спосабам, з канца 80-х і пачатку 90-х гадоў пачала зьяўляцца політычная літаратура ў мове «ідыш», раней гэктографаваная, потым друкаваная.

З пачатку 90-х гадоў яўрэйскі рабочы рух ужо робіцца масавым рухам. Усё часьцей і часьцей пачынаюць адбывацца арганізованыя стачкі. Узмацняецца клясавае пачуцьцё яўрэйскага рабочага, расьце разуменьне сваіх інтарэсаў, расьце яго солідарнасьць з інанацыянальнымі рабочымі Беларусі і з рабочымі ўсяго сьвету. Парываецца сувязь паміж яўрэем-эксплёататарам і яўрэем-рабочым. Клясавая барацьба выклікае організацыі ў розных гарадох Беларусі масавых экономічных гурткоў, стачачных кас. Касы добра організованы і маюць падрабяз