Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яскрава выказвае гэта. «Не я пяю,—народ божы даў мне ў песьні лад прыгожы, бо на сэрцы маю путы і з народам імі скуты. З ім я зьліўся з добрай волі, чы то ў долі, чы ў нядолі, чы гдзе гора абзавецца,—як асіна, грудзь трасецца, чы пра радасьць чую весьці,—усё ў грудзь хаваю дзесьці. Мне гавораць вёска, хата, мне гаворыць сэрца брата. Рад, зьбіраю, што пачую, у грудзі сваёй нашу я, аж, як кветка на кургане, яно ўзыдзе, песьняй стане».

Працоўныя масы беларускага сялянства выміраюць ад непамерна-цяжкага жыцьця. Але ёсьць яшчэ непрацоўная частка жыхарства на Беларусі—гэта паны ўсякіх рангаў. Здаецца, што іх жыцьцё—запраўдны рай. Яны спраўляюць свае «панскія ігрышчы», банкетуюць, п’юць, ядуць і гуляюць. Беднага, цёмнага селяніна Юрку («Панскае ігрышча», Багушэвіча) нават завідкі бяруць, калі ён глядзіць на такое жыцьцё. Ён кажа: «Вось, каб гэтак мы гулялі і так пілі, і так елі». Багушэвіч вызначае Юрцы («Адказ Юрку на «Панскае ігрышча»), што няма тут чаму завідваць. Калі ён, Юрка, гібее ад цяжкай працы, голаду й холаду, то вымірае й панства ад адсутнасьці працы, абжорства і панства. «А што паны ядуць ласа і што смагла могуць піць: ото соляць сваё мяса, бо ўжо сталі чыста гніць». Вымірае селянін, а побач з ім гніе і пан на Беларусі.

Прышла на беларускую вёску новая сіла—гарадзкі грашовы капітал. Народніцтва бачыць у гэтай новай сіле толькі адмоўны бок, не прыкмячаючы таго, што новая сіла нясе ў вясковае і гарадзкое жыцьцё Беларусі новы творчы соцыяльны элемэнт у васобе пролетара. Народнік зьвяртае увагу толькі на тое, што з прыходам новай сілы зьяўляецца на вёсцы новы эксплёататар—грашавік. Новая пражэрлівая акула будзе пажыраць і прадстаўнікоў старога зямельнага капіталу. Заскача пад яго дудку ня толькі селянін, але й вяльможны пан. Вельмі часта новы тып эксплёататара быў прадстаўлен у беларускай вёсцы грашавіком-яўрэем у постаці шынкара, арандара, пактара і г. д. Не прыкмячаючы нарастаючага ў кругоъ беларускага яўрэйства пролетарыяту, народнік Багушэвіч бачыць і на вёсцы толькі яўрэя-эксллёататара, каторага ён малюе ў сваім вершы «Жыдок». Зьяўляецца на вёску шынкар Бэра. Ён мае ярмолку, трэпкі, цыцаль, у балахоне новы гіцаль, шэсьць дзяцей ад жонкі Рохлі, паўасьміны картоплі, столік, шафку, дзьве чаркі, карафку, паўкварты з дзьвюма днамі. Маёмасьць невялікая. Праз тры гады шынкараваньня Бэра мае кароў з дзесятак, даволі хлявоў, хатак, коніка, павозку і г. д. Усе цяпер яго паважаюць. У яго руках уся мясцовая адміністрацыя. «Ён з судзьдзёю, ён з маршалкам, ён з пасрэднікам, як валкам, круціць імі, усё зробе: табе добра й сам заробе». Тыпова тое, што экономічны уціск капіталістага новага тыпу для селяніна ўсё-ж такі лягчэй, чым уціск пана, бо