Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Цяжкое жыцьцё выпала на долю беларуса-селяніна. Панурая хатка яго ледзьве трымаецца. Яна—«і цячэ, і гніе, і крывая, у сярэдзіне гной і стаіць на гнаі». Увесь свой век беларускі селянін без перарыву працуе, але ад працы яго маюць здабытак другія, а ня сам ён. «Арэ, сее усё лета, а як прыдуцца дажынкі, няма збожжа ні асьмінкі». Вось, глядзі, стаіць высокі, аж да неба, касьцёл, узросшы на крывавым поце земляроба. Валасное праўленьне, пакрытае бляшаным дахам, пануе над сялянскімі хатамі. Калі трэба, то земляроб пакрые яго нават срэбрай, бо з яго ўсё можна выбіць. А сам гарапашнік «жыве ў мокрай яме, дзьверы заткнуў анучамі». Усё зрабіў селянін сваёю працаю, але не для сябе. З працы яго карыстаюць «разумнейшыя», а ён, вядома: «дурны мужык, як варона».

Глыбокая, бяздонная прорва падзяляе людзей на два процілеглыя лягеры. На адным баку прорвы стаіць працоўны люд Беларусі. Ходзіць ён у лахманох, бо яму няма ўва што апрануцца. Жыве ён у сваёй хаце, як у хлеве, разам з кароваю, сьвіньнямі і курамі. Прыдзе зіма, ён мерзьне. Звычайная яда яго—хлеб з мякінаю. На другім баку соцыяльнай прорвы стаіць заможны, багаты пан. Ходзіць ён у срэбры-золаце, мае многа пакояў, чыстых, сьветлых і цёплых. Яда яго смачная, толькі