Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сыноду былі адпушчаны са скарбу грошы на царкоўныя пачатковыя школы. Яны на Беларусі зьявіліся ў вялікім ліку, перавышаючы лік сьвецкіх народных школ. Была ўтворана духоўная інспэктура царкоўна-парафіяльных школ. Былі адчынены царкоўна-настаўніцкія школы, каторыя выпускалі спэцыяльных настаўнікаў для царкоўных школ. Яны апынуліся зусім у руках духавенства і былі часам шчырымі, а часам нявольнымі праваднікамі той рэлігійнай атруты, катораю на працягу соцень год і раней атручвалася наша Беларусь. У процівагу праваслаўным сьвяшчэньнікам ксяндзы адчыняюць патаемныя каталіцкія школы ў польскай мове. Па мястэчках і гарадох яўрэйскія абшчыны адчыняюць хэдэры, каторыя зьяўляюцца выключна рэлігійнымі школамі і атручваць мазгі дзяцей яўрэйскай беднаты. Усе гэтыя школы, апроч таго, выхоўваюць дзяцей у нацыянальным шовінізьме—рускім, польскім і яўрэйскім.

У 1889 годзе, паводле пропозыцыі міністра ўнутраных спраў Толстога, вышла «палажэньне аб земскіх начальніках». У гэтым-жа годзе зьявіліся земскія начальнікі і на Беларусі. У Расіі на пасады земскіх начальнікаў урадам сажаліся рускія памешчыкі «из потомственных дваран». Што датычыць Беларусі, то тут такі прынцып назначэньня прыкладаўся толькі да памешчыкаў-двараін рускага пахаджэньня, каторых тут было ня так і многа. Паны з польскай шляхты і магнацтва, каторых на Беларусі была большасьць, ня мелі права быць земскімі начальнікамі, бо ім рускі урад ня верыў, лічачы іх, як палякоў, політычна ненадзейнымі. Дзякуючы гэтаму, земскія начальнікі на Беларусі назначаліся найчасьцей з рускіх зьбяднелых паноў і заслужоных бюрократаў, што не перашкаджала ім падтрымліваць інтарэсы і рускіх, і польскіх паноў на Беларусі і быць пужалам для забітага беларускага селяніна. Вызвалены юрыдычна з панскай няволі ў 1861 годзе, селянін зноў папаў у новую прыгонную залежнасьць пры дапамозе інстытуту земскіх начальнікаў.

У 1890 годзе, паводле пропозыцыі таго самага Толстога, была ў Расіі праведзена «реформа земства». Калі і па рэформе 1864 г. земства было замаскірованай саслоўна-дваранскай інстытуцыяў то цяпер была скінута нават і гэтая маскіроўка. Дваране паводле новай рэформы пападалі ў земскія органы не як земляўласьнікі, а проста, як дваране. Лік дваранскіх месц быў значна павялічан за кошт недваранскіх. Ідуць увесь час разгаворы, каб падарыць гэтым «рэформаваным» земствам і Беларусь. Але заходнім губэрням імпэрыі не ўдалося пакаштаваць і такога земства. Расійскі ўрад ня верыў польскаму дваранству ў заходніх губэрнях і баяўся, як-бы яно, організованае ў земскіх установах, не ўтварыла опозыцыі «искони русским началам», каторыя насаджваліся на захадзе імпэрыі. Дзеля гэтага толькі ў 1903 годзе для