Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гаспадарцы і абыходзе тавары столькі, колькі хоча і можа з іх узяць прадпрыемца, над якім апякуецца царскі ўрад. Прамысловец і гандляр нажываюцца, хаваючы ў сваю тоўстую кішэню ня толькі грошы шырокага спажывача, але й дадатковую працу пролетара-рабочага. Урад падтрымае прадпрыемца і тут, забараняючы рабочаму організавацца і абараняцца.

У прадсьмертньгх сударгах корчыцца канаючая Расійская імпэрыя. Каб выратавацца ад крызысу, яна старымі апрабаванымі сродкамі прагнецца скаваць моцнымі ланцугамі рэакцыі працоўныя нізы гаспадарства. Усё пушчана ў ход, каб захаваць старыя падставы імпэрыі— самаўладзтва, праваслаўе і руская народнасьць. Ажывае добра вядомая нам Мікалаеўшчына з яе прыёмамі поліцэйскага гаспадарства, але капіталізм узрастае. Побач з капіталістым-прадпрыемцай нарастае магутная сіла ўжо рэволюцыі—пролетарыят, нарастае і організуецца няпрыкметна, але ўпарта, няўхільна й беспаваротна. «Вызваленае» сялянства ўсё больш і больш уцягваецца ў барацьбу за сваё запраўднае вызваленьне і падгатаўляе на вёсцы базу для дзейнасьці пролетарыяту.

Царскі пасад у эпоху рэакцыі канца XIX і пачатку XX ст. займаюць адзін за другім няўдалыя пасьледышы старога, што выраджаюцца фізычна і інтэлектуальна, дому Раманавых. Раней кіруе бацька Аляксандар ІІІ (1881—1894), потым сын яго Мікалай ІІ (1894—1917). Трохсотгодная дынастыя дала гэтых двух дэгэнэратаў для паратунку канаючай імпэрыі.

Аляксандар ІІІ быў другім сынам Аляксандра ІІ. Дзеля гэтага з дзяцінства яго не гатавалі для выконваньня царскіх абавязкаў, бо быў жывы яго старэйшы брат Мікалай, каторы па закону быў абвешчан насьледнікам царскага пасаду. Аляксандр ІІІ зрабіўся насьледнікам толькі пасьля таго, як у 1865 годзе памёр яго брат Мікалай. З гэтага часу яго і пачалі адукаваць на слаўную пасаду ўсерасійскага імпэратара. Адукацыя да новага насьледніка прышчаплялася вельмі туга, бо яму было ўжо 20 год і, апроч таго, здольнасьці яго да навукі былі вельмі й вельмі невялікія. Гэта прызнаваў, нават, яго бацька, Аляксандар ІІ, і быў нездаволен няздольнасьцю сына. Трэба яшчэ дадаць, што новы насьледнік быў алькоголікам, і навука не магла ўвайсьці ў галаву, заўсёды адурманеную гарэлкаю. Зрабіўшыся ўсерасійскім самаўладцам, Аляксандар ІІІ не расстаўся са сваім алькоголізмзм. «Божы памазальнік» рэдка калі быў цьвярозым. Алькоголізм зьвёў яго і ў магілу параўнальна яшчэ ў маладыя годы. Гэта быў цар з вельмі абмяжованым сьветапаглядам, з «истинно-русским» чорнасотніцкім настроем. Даволі адзначыць, што ён з скарбовых грошай выдаў нагароду вядомаму авантурніку Лютастанскаму, каторы паднёс яму паскудную сваю брошуру «Об употреблении евреями христианской крови».