Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паляшукоў. Матар'ялы, каторыя сабраў Раманаў, ня ўсе яшчэ надрукованы да нашага часу і чакаюць свайго выдаўцы. Найвыдатнейшае значэньне з прац у расійскай мове маюць у нашыя часы працы акадэміка проф. Е. Ф. Карскага. Пералічыць і абхарактарызаваць усё, што ён напісаў і надрукаваў па беларускаму пытаньню, тут няма магчымасьці. Мы адзначым толькі адну яго вялікую працу, вельмі цікавую і каштоўную пад назваю „Белоруссы", каторая закончана толькі цяпер. Е. Ф. Карскі зьяўляецца выдатным мовазнаўцам і славесьнікам. Зразумела, што яго найбольш цікавіць мова і славесная творчасьць беларусы. Але ў яго кніжцы мы знахо