Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рускага мужыка і бедную шляхту да навукі, ня сустрэла прыяцеляў сярод багатых людзей нашае старонкі». Выходзіць так, што вялікая земляўласьнікі Беларусі няпрыхільна спаткалі народніцкія творы Марцінкевіча, каторыя ён напісаў у простай «мужыцкай» беларускай мове. Можа ім не спадабалася моральная сэнтэнцыя аўтара, можа не спадабалася мова, а можа і тое і другое разам.

Спаткаўшы з гэтага боку няпрыхільнасьць, Марцінкевіч зьвярнуўся да другіх кругоў грамадзянства. Ён пачаў шукаць падтрыманьня з боку беднага беларускага люду, прычым і дробную шляхту, і інтэлігэнцыю таго часу ён таксама прылучае да гэтага беднага, простага люду. «І вось я сягоньня ахфярую «Пана Тадэуша», прыбранага ў мужыцкую сярмягу, паном і простаму народу з-пад Дняпра, Дзьвіны, Бярэзіны, Сьвіслачы, Віліі і Нёмна. Можа народ той просты, што з маткай прыродай блізка жывець, прымець гэты гасьцінец ад свайго дудара, што апошнія мінуты свайго жыцьця на карысьць народу аддаець» (Прадмова да «Пана Тадэуша»). Трэба зазначыць, што селянін ня прыняў гасьцінца ад дудара, бо быў цёмны і няпісьменны, але гасьцінец прыняла з падзякай група тагочаснай беларускай інтэлігэнцыі, да каторай адносяцца Каратынскі, Вярыга-Дарэўскі і др.

У 1863 годзе разгараецца ў Польшчы і на Беларусі вядомае нам паўстаньне. У сувязі з ім, беларускі рух узмацняецца і разьвіваецца далей. Як паўстанцы, так і некаторыя з прадстаўнікоў рускіх інтарэсаў, таксама, як і ў часы паўстаньня 1831 г., з экономічных, а разам з тым і з політычных прычын павінны бліжэй падыйсьці да беларускіх працоўных мас і закрануць глыбей беларускае пытаньне. Асабліва зацікаўлен беларускім пытаньнем паўстанец як у Польшчы, так і на Беларусі, бо ад беларускага пытаньня залежыць посьпех паўстаньня. Паўстанцы прымаюць меры, каб залучыць у свае рады беларускага селяніна. Зразумела, што чырвоны паўстанец падыходзіць да селяніна найбліжэй і найшчырэй, нясучы яму лёзунгі зямлі і волі і ствараючы ідэал Беларусі, незалежнай ад Польшчы і Расіі.

Зьяўляецца даволі вялікая паўстанцкая літаратура ў беларускай мове, каторая заклікае селяніна, каб ён прыняў удзел у паўстаньні. Літаратура выдавалася як заграніцай, так і ў патаемных друкарнях Польшчы і Беларусі. Нам вядомы, напрыклад, патаемныя друкарні ў Беластоку, Вільні й Горадні. Вышлі з друку 8 нумароў падпольнага часопісу «Мужыцкая праўда», у каторым амаль што выключна працаваў вядомы беларускі рэволюцыянэр-народнік Кастусь Каліноўскі, што падпісваўся псэўдонімам «Яська—гаспадар з-пад Вільні». Апроч таго, вядомы: «Гутарка старога дзеда»—Вінцуся Каратынскага, «Перадсьмертны разгавор пустэльніка Пятра, каторы жыў у пушчы 90 год