Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Спаткаў опозыцыю і той факт, што Марцінкевіч, як народнік, піша свае творы ў беларускай мове, каторая зьяўляецца мовай простага народу. Аб гэтай опозыцыі гаворыць сам Марцінкевіч у прадмове да свайго перакладу Пана Тадэуша: «Чаму-ж, думаю, наш народ просты, што з гэтымі панамі так блізка жыў, чаму-ж дробная акалічная шляхта, што, жывучы ў лясным заціску, у хаце між сабою сваёй роднай ужывае мовы, -чаму-ж яна ня мае пазнаць абычаяў сваіх бацькоў. Вось гэта ўсё і нагнала мне думку пералажыць пана Тадэуша на беларускую мову. Праца мая ў гэтай мове, што мела заахвоціць нашага бела