Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А калі пан нядобры, калі ён зьдзекуецца над селянінам, то трэба цярпець, бо праўда сама сябе скажа. Што датычыць да прыгоннай залежнасьці, то яна ня ёсьць цяжкая хвароба часу, а нормальны сацыяльны уклад жыцьця, у рамках каторага будуецца ўся экономічная і грамадзянская структура. Селянін ня толькі можа, але і павінен жыць у рамках гэтага ўкладу, не ламаючы іх. Марцінкевіч, як народнік, ёсьць выразны ўтопісты. Аўтар пераконаны ў тым, што злых паноў-прыгоншчыкаў магчыма перарабіць на добрых апякуноў над сялянамі шляхам моральных сэнтэнцый. Дзеля гэтага ў сваіх творах ён прагнецца зрабіць уплыў на паноў, каб усе яны былі ідэальнымі, добрымі панамі.

Ідэальны пан, на яго погляд, заўсёды кіруе сваім маёнткам сам, седзячы ў ім, як гаспадар. Ён апякуецца над падуладнымі яму сялянамі, не абцяжае іх лішняю працаю, час-ад-часу робіць для іх пачастункі, без пагарды сам ходзіць да іх на вячоркі. Адным словам, гэта—патрыярхальны пан-народнік, якім быў і сам Дунін-Марцінкевіч. Такі пан ніколі не павінен садзіць у свой маёнтак староньняга кіраўнічага, рандатара ці аканома, адным словам, падпанка. Найчасьцей у тварах Марцінкевіча перад намі выступаюць такія падсалоджаныя і падмалёваныя паны. Яны зьяўляюцца запраўднымі бацькамі, шчырымі