Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

бэрні—Дамэйку. Здрайцы пашанцавала: паранены ў некальіх мясцох, Дамэйка выздаравеў. Паны, бачачы сваю небясьпечнасьць ад чырвоных, пачалі разам з мураўёўскай адміністрацыяй змагацца з імі. Пачаліся даносы, каторыя выкрывалі і пасылалі да мураўёўскай шыбеніцы аднаго чырвонага па другім.

У сялянскія цёмныя масы былі пушчаны провокацыйныя чуткі, што чырвоныя вядуць барацьбу з рускім урадам за тое, што цар вызваліў з прыгону сялян; што мэтаю чырвоных паўстанцаў зьяўляецца ізноў увесьці прыгон на Беларусі. І трэба прызнаць, што провокацыя ўдалася дзеля таго, што беларускі селянін у папярэдні пэрыод бачыў у паўстанцах паноў, каторых баяўся і ненавідзеў. Усё-ж такі, ня гледзячы на гэта, паўстаньне яшчэ ня сьціхала. Яно трымалася ў Горадзеншчыне і Ковеншчыне Горадзеншчына была пад уплывам Каліноўскага, а ў Ковеншчыне не здаваўся ксёндз Мацкевіч, каторага не пакідала літоўскае сялянства. Яго паўстанцкая група то зьмяншаецца, то павялічваецца і ніколі ён не застанецца без падтрыманьня. Мацкевіч пераходзіць з месца на месца, і яго доўга ня могуць злавіць. Зьяўляючыся зусім неспадзявана там, дзе яго не чакаюць, ён вельмі часта наносіць нават паражэньні урадавым войскам. Толькі ў лістападзе 1863 году рускаму атраду ўдалося разьбіць яго атрад і ўзяць у палон непакойнага ксяндза і здольнага партызана. У сьнежні на Лукіскім пляцы ў Вільні Мацкевіч, урэшце, загінуў на мураўёўскай шыбеніцы, і Ковеншчьша заціхла.

Мёртвая пятля, што абхапляла чырвоных, усё звужалася. У канцы 1863 году па даносе былі арыштаваны тры сябры Віленскага Комітэту: Дылеўскі, Здановіч і Дарміноўскі, каторыя гралі вялікую ролю ў паўстаньні. Дылеўскі быў памочнікам Каліноўскага, Здановіч загадваў усёй гаспадарска-грашовай часткаю паўстаньня, а Дарміноўскі быў паўстанцкім камісарам Віленшчыны. Разам з імі былі заарыштаваны і дакумэнты організацыі. Урад разумеў, што ў асобах заарыштаваных ім ён мае кіраўнічых паўстаньня і прагнуўся як пагрозамі, так і абяцанкамі дабіцца паказаньняў. Ніякіх паказаньняў яны не далі. Спа