Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

самаўладзтва, бо яны разам смокчуць кроў беларускага селяніна. Вельмі тыповымі для Кастуся зьяўляюцца словы, каторыя часта любіў ён гаварыць сялянам у сваіх прамовах: «Сякера паўстанца яе павінна спыняцца нават над калыскаю шляхецкага дзіцяці», «такой бязмозглай галаве, як Варшава, ня можна даверыць долю Беларусі». Гаворыць Каліноўскі з сялянствам у яго, роднай яму беларускай мове, у гэтай-жа мове друкуе ён свае адозвы і часопісі-прэклямацыі да сялянства, падпісваючы іх псэўдонімам «Яська, гаспадар з-пад Вільні». Літаратурны псэўданім яго робіцца такім-жа популярным сярод сялянства, як і звычайнае імя. Энэргічны, бясстрашны, поўны энтузіязму і веры ў перамогу беларускіх працоўных мас, ён быў найяскравейшаю асобаю паўстаньня на Беларусі. Таварышамі і памочнікамі Кастуся Каліноўскага былі людзі, падобныя на яго. З іх нам вядомы Т. Дылеўскі, па пахаджэньні дробны шляхціц, акуратны выканаўца плянаў Кастуся, чалавек вялікай вытрыманасьці і дысцыпліны; паручнік рускай службы, добры організатар і агітатар Малахоўскі, настаўнік па профэсіі, прапагандысты сярод інтэлігэнцыі Пшыбыльскі і інш.

Віленскі патаемны урад, кіруючы паўстаньнем на Беларусі, складаўся з 5 асоб: капітана рускай службы Зьвірждоўскага, Кастуся Каліноўскага, Малахоўскага, залезнакалейніка Вярыгі і лекара Длускага. Прадстаўніком варшаўскага ураду на Літве і Беларусі—Дзюлёран. Большасьць ураду складаецца з чырвоных. Дзюлёран—выразны белы. Дэюлёран пачаў пасылаць у Варшаву даносы аб сэпэратызьме і якобінізьме віленскага ураду. Цэнтральны урад рашыў захапіць уладу на Беларусі ў белыя рукі. Паступова чырвоныя часткаю выціскаюцца з віленскага