Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

а часам і фанатычны настрой польскага сялянства. Ксёндз Фелінскі, каторы потым быў варшаўскім архібіскупам, у сваіх гутарках з выпускнымі студэнтамі Пецярбурскай каталіцкай духоўнай акадэміі, піша, што чырвоныя ў процівагу белым вельмі часта са студэнтаў вышэйшых сьвецкіх школ перарабляліся на ксяндзоў, апранаючы сутану для політычных мэт.

Паўстаньне на Літве і Беларусі пачалося трохі пазьней і на чале яго стаў мясцовы народны урад пад назваю Літоўскага Комітэту.