Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лярнае ўва ўсёй Эўропе, робіцца асабліва папулярным у Польшчы. Польскія патрыёты ўскладаюць свае надзеі на дапамогу заходніх гасладарстваў, асабліва Францыі. Францыя вядзе барацьбу з Аўстрыяй за вызваленьне Італіі, потым яна будзе змагацца з Расіяй за вызваленьне Польшчы. Чаго не пасьпеў зрабіць Наполеон І, тое зробіць, на думку польскіх патрыотаў, яго наступнік Наполеон ІІІ. Тварэц навуковага рэволюцыйнага соцыялізму, Кароль Маркс, лічыць паўстаньне 1863 году прогрэсыўным гістарычным зьяўленьнем. Вялікі ўдзел у паўстаньні прымаюць гурткі відных рэволюцыянэраў таго часу, Герцэна і Бакуніна.

Усё-ж такі трэба зазначыць, што паўстаньне 1863 году, ня гледзячы на яго інтэнсыўнасьць і гэроічнасьць асобных момантаў, ня мела той шырыні і размаху, што паўстаньне 1831 году. У 1831 годзе Польшча паўстала, як гаспадарства. Яна і Расія былі дзьвюма ваюючымі старонамі ў стане вайны паміж сабою. Польшча мела хоць і невялікую параўнальна з Расіяй, але ўсё-ж такі рэгулярную армію, каторая стала воч-на-воч з рускай рэгулярнай арміяй. Цяпер у палякаў была магчымасьць толькі партызанскай барацьбы, каторая, як-бы яна моцная ні была, не магла стаць проціў організаванага напору рэгулярнай арміі. Апроч таго, сялянства, на каторае мог спадзявацца і апірацца партызанскі рух, было цяпер ня так воража настроена ў адносінах да Расіі, як у канцы 20-х і пачатку 30-х гадоў. Гэтыя годы былі ў Расіі зьвязаны з ненавіснымі іменьнямі Аракчэева і Мікалая І, а цяпер «лібэральны»