Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Спыняцца на іх мы ня будзем, бо яны ўсім добра вядомы. Зразумела, што ўсё гэтае сялянскае самакіраваньне было фікцыяй, бо ўлада над селянінам была ў руках пана ці беспаcрэдна, ці праз міравога пасрэдніка, каторы быў прадстаўніком шляхецкіх інтарэсаў. Што гэта так, мы можам бачыць нават з офіцыяльнага дакумэнту. Перад намі выпіска з «Журнала Гродненского Губернского по крестьянским делам Присутствия» ад 8 жніўня 1863 году. Там, паміж іншым, сказана: «Из замечаний членов поверочных комиссий, сделанных ими во время об'езда волостей, оказывается, что под влиянием бывших мировых учреждений общественное крестьянское управление находилось в самых неблагоприятных условиях. Права крестьян, дарованные им положениями 19 февраля 1861 года, оставалісь им почти неизвестны, вследствие сего волостные старшины, назначенные по большей части по настоянию помещиков... распоряжались самоуправно, под руководством их или поставленных от них писарей, общественными делами. Волостные и сельские сходы не имели надлежащего значения. Сельские старосты были преимушественно подрядчиками на господские работы и ограничивались надзором за их исправностью. Крестьяне по распоряжению своих должностных лиц, поддерживаемых помещиками, подвергались телесным наказаниям в совершенно произвольном размере. О волостном суде крестьяне не имели и понятия. Дела, спорные между крестьянами, решались старшинами или волостными писарями».

Вынятак, на наш погляд, вельмі яскравы, што добра рысуе палажэньне. Няма ніякай патрэбы дадаваць да яго што-небудзь. З вынятку мы бачым, што сялянскае самакіраваньне пасьля рэформы ёсьць нішто іншае, як старое дарэформенае кіраваньне сялянамі з панскага двара і панскай стайні. Калі так справа апісваецца ў офіцыяльным дакумэнце, то жыцьцё давала яшчэ яскравейшыя малюнкі ўсялякіх непарадкаў, бязупыннага гвалту і зьдзеку. «Вялікая» рэформа мела вельмі няпэўную «велічыню».

Паўстаньне 1863 году.

Лібэральны настрой ураду адбіўся і на політыцы Расіі ў адносінах да былой Рэчы Паспалітай. Ён выявіўся з чыста надворнага боку ўжо тым, што, пасьля сьмерці Паскевіча (1856 г.), у Польшчу назначаліся адзін па адным такія намесьнікі, каторыя не маглі трымаць такога залезнага рэжыму, які быў пры Паскевічу. Гэта былі больш саноўныя старычкі, каторым трэба было даць якую-небудзь пачэсную сінэкуру. Адзін за другім ішлі Гарчакоў, Сухазанэт, Ламбэр і Лідэрс, каторых політыка была ў тым, што яны не вялі ніякай політыкі. Апроч таго, у вадносінах да Польшчы урад робіць некаторыя палягчэньні. Была