Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Магілёўскай. Потым яны пачалі ўтварацца і ў цэнтральных губэрнях імпэрыі.

У лютым 1858 году Сакрэтны Комітэт быў перароблен у Галоўны Комітэт па сялянскай справе. Новы комітэт не сьпяшаўся. Ён зьбіраў проэкты, утвораныя губэрскімі комітэтамі, апрацоўваў іх і стрыг пад адзін грэбень. Такім спосабам і ўтварыўся агульны проэкт вызваленьня сялян, каторы быў потым зацьверджан Аляксандрам ІІ.

Мы ня будзем спыняцца на тэй канцэлярскай працы, каторая адбывалася ў губэрскіх і Галоўным Комітэце, скажам толькі, што маніфэст аб вызваленьні сялян быў падпісан Аляксандрам ІІ 19 лютага 1861 году. Публікацыя яго адбылася 5 сакавіка. Справа ў тым, што ў дзень падпісаньня маніфэсту якраз была масьленіца. Урад баяўся, што сяляне, падпіўшы на масьленіцу, абавязкова забунтуюць, як пачуюць маніфэст. Дзеля гэтага маніфэст быў апублікован у пост. Найперш ад усяго сялянская маса не зразумела маніфэсту. Маніфэст быў напісан прадстаўніком фэўдальна-дваранскай групы, вядомым рэтроградам, маскоўскім мітрапалітам Філарэтам, каторы не спачуваў новым лібэральным поглядам. Мёртвая славянская мова зусім зацямніла і без таго бедныя мысьлі й рэформы, скрытыя ў маніфэсьце. Там, дзе сялянства зразумела маніфэст, яно засталося нездаволена ім. «Маніфэст гаварыў аб вызваленьні, а на дзеле сяляне павінны былі, як і ў старыну, нясьці павіннасьці на карысьць паном. Як кажа Бутурлін, пасьля азнаямленьня з маніфэстам у Калускай губэрні сяляне разыходзіліся з царквы найчасьцей маўклівыя, пахмурныя, разачараваныя, у якімсь недамысьленьні. Такім самым недамысьленьнем сустрачаўся маніфэст і ў другіх губэрнях. Нідзе ня было ніякай радасьці і захапленьня, а газэты, каторыя давалі весткі аб агульнай радасьці, па заяве хэрсонскага шляхецкага маршалка, проста лгалі. Такія адносіны да так званай волі не прадвяшчалі нічога добрага». (В. И. Пичета. История крестьянских волнений в России. Минск, 1923. стр. 121).

Потым, калі ўрад стаў праводзіць маніфэст у жыцьцё, селянін урэшце зразумеў яго, але застаўся ім зусім нездаволеным. Маніфэст не адпавядаў яго пажаданьням, і сялянства аднеслася да яго воража. Воражасьць сялянства да няўдалай рэформы выявілася ў сялянскіх забурэньнях, каторыя разьліліся па ўсёй імпэрыі. На працягу двух год (1861-1863) лік іх даходзіў да 1100. Урад жорстка распраўляўся з бунтарамі-сялянзмі.

Ня было спакойна і на Беларусі. Шмат дзе на Віленшчыне сяляне адмовіліся ісьці на паншчыну. Пашлі арышты зачыншчыкаў, сялян секлі лозамі, ставілі на пастой па хатах вайсковыя часьці. Такая самая гісторыя паўтарылася і на Віцебшчыне. Вельмі шырака разрасьліся сялянскія непарадкі на Ковеншчыне і Магілёўшчыне: і там яны