Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

было і сэнсу ажытавацца. Што датычыць да рабоча-сялянскіх нізоў, то яны маўчаць. Уся гэтая шуміха як консэрватараў, так і лібэралаў застаецца збоку. Дзе-ні-дзе ідуць бунты, якія падаўляюцца, як і раней, з вялікай жорсткасьцю. Ходзяць чуткі аб волі, толькі не аб такой, якую ім хоча даць прамысловы капітал разам з промыслам божым.

Сялянская рэформа 1861 году.

19 лютага 1861 году адбылася «сделка» паміж старым гандлёвым капіталам і новым прамысловым капіталам. «Сделка» гэтая ў творах старых буржуазных гісторыкаў ідэалізуецца, хварбуецца ў ружовую хварбу і носіць зусім незаслужаную громкую назву «вялікай сялянскай рэформы». Ранейшы «пан»-прыгоншчык павінен быў зрабіць уступку маладому «пану»-прадпрыемцу, прамысловаму капіталістаму. «Вызвалены» на словах селянін у рачавістасьці застаўся пад эканомічным уплывам й пад уладай усё роўна «пана», толькі новага тыпу. У дадатак, увашоўшы ў беспасрэдныя зносіны з дзяржаўнай уладай, ён папаў пад ласкавую апеку зьбяднелых паноў, што парабіліся ураднікамі (чыноўнікамі), напрыклад, міравога пасрэдніка, зборшчыка выкупных плацяжоў, капітан-спраўніка, асэсара і г. д. Апроч таго, «рэформа» ўтварыла для селяніна ненормальна цяжкія зямельныя адносіны, у каторых ён задыхаўся. Тым ня менш, лібэральна-патрыотычнай шуміхі аб «вызваленым селяніне» было шмат.

Як мы казалі, сялянства перад рэформаю было не ў спакойным стане. У часы мікалаеўскай эпохі ў розных куткох імпэрыі вынікаюць бунты. Паўсюды ў цёмнай сялянскай масе ходзяць цьвёрдыя чуткі аб тым, што будзе дадзена сялянству воля. Стыхія пачуцьцём адчувала экономічную неабходнасьць. Зразумела, што чуткі малявалі гэтую волю ў самай ружовай ахварбоўцы. Не спакойны і паны. Сярод іх таксама ходзяць усялякія трывожныя чуткі. Паны настаражыліся. Яны прыглядаюцца да сялянства і сочаць за кожным яго крокам. Кожную хвіліну бачаць яны наўкола сябе ці скрыты, ці яўны бунт там, дзе ім зусім і ня пахне. Улада завалена скаргамі паноў на непаслушэнства і «дерзости» сялян. Гэтыя скаргі пры росьсьледах аказваюцца вельмі часта пладом дасужай фантазіі застрашаных, здэнэрваваных паноў. Такіх прыкладаў з жыцьця таго часу мы маем шмат. Князь Ф. М. Мышэцкі скардзіцца губэрнатару, што сяляне яго вёскі адмаўляюцца заплаціць належны яму з іх аброк. Паводле загаду губэрнатара для разбору справы выяжджае на месца поліцыя, каторая, пры ўсім жаданьні пана падцьвердзінь сваю скаргу, павінна офіцыяльна сказаць, што сяляне не адмаўляюцца, а толькі просяць адкласьці выплату аброку на месяц, бо яны зусім зьбяднелі. Вось перад намі дробна-памесная паня. Яна скардзіцца, што падуладныя ёй сяляне бунтуюць, адмаўляюць у па