Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нікаў. Разбураючыся ў прычынах гэтага непрыемнага зьяўленьня, я пераканаўся, што воражасьць сялян да іх паноў вынікае часам ад падбухторваньня злонамерных асоб, але найчасьцей ад таго, што ўласьнікі маёнткаў перадаюць сваіх сялян у рукі бязьлітасных і карысталюбівых кіраўнікоў і арандатараў, каторыя абкладаюць іх цяжкімі работамі, ня гледзячы ні на годы, ні на пол, ні на хваравітае здароўе, і адмаўляюць ува ўсякай дапамозе на набыцьцё патрэбных для сялянскага быту рэчаў. Усё гэта робіцца, звычайна, бяз ведама і проці волі землеўласьніка. У некаторых дробных маёнтках уціск бывае ад самых уласьнікаў». Тут мы спатыкаемся з вельмі тыповым для таго часу поглядам: уся бяда ня ў прыгонным праве, а ў некаторых надужыцьцях прыгону, каторыя ўчыняюцца благімі панамі ці падпанкамі. Даволі зьніштожыць такое зло, і ўсё будзе добра. Бяда ў нягодных кіраўнікох і арандатарах, а ня ў прыгоне.

Гэтае самае пытаньне было закранута ў дакладзе і Віцебскага губэрнатара. Віленскі гэнэрал-губарнатар таксама падняў пытаньне аб арэндах у «паўночна-заходнім краі» ў сваім дакладзе цару. Павінен быў зьвярнуць увагу на арэнды і Мікалай І. Цэнтральны урад вырашыў, што кожны пан павінен сам кіраваць сваім маёнткам, а калі ён гэтага ня робіць, то маёнтак забіраецца пад дагляд палаты скарбовых маемасьцяй. У 1853 годзе быў выдан адпаведны закон, на аснове каторага аддача панамі маёнткаў у арэнду была забаронена. Гэтае распараджэньне засталося існаваць на паперы і зусім не праводзілася ў жыцьцё.

Урад Аляксандра ІІ (1855—1881).

Прамысловасьць у мікалаеўскую эпоху хоць і паціху, але разьвівалася і перарастала фэадальны рускі рынак. Пашырыць гэты рынак было магчыма вызваленьнем больш дваццаці-міліённага сялянства з панскага прыгону. Як мы бачылі вышэй, урад Мікалая І яшчэ ня быў гатоў, каб гэта зрабіць і такім спосабам павялічыць ёмкасьць хатняга рынку. Яму заставалася другая дарога для пашырэньня рынку, які стаў зацесным. Такою дарогаю была вайна. Вайна павінна была найперш ад усяго пашырыць тэрыторыю імпэрыі і, разам з тым, тэрыторыю хатняга рынку; апроч таго, яна павінна была даць выхад рускім таварам на ўсход ад меж імпэрыі. Вось чаму другая чвэрць XIX сталецьця так багата запоўнена войнамі. З 1826 да 1828 г. йдзе карысна Пэрсідская вайна, каторая прылучае да Расіі новыя тэрыторыі і адчыняе для рускіх тавараў выхад у Пэрсію. Потым карысна для Расіі адбываецца Турэцкая вайна (1828—1829). Расія зноў атрымоўвае новыя тэрыторыі ў Азіі і на Каўказе, забясьпечвае за сабою Чорнае мора і дастае протэкторат над Грэцыяй і Турцыяй. Няўхільна