Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

раўнічых (упраўляючых) і аканомаў. Вялікі пан лічыў ніжэй свайго гонару самому гаспадарыць у маёнтку. Паны падарожнічалі, а панскія маёнткі знаходзіліся ў руках іх паслугачках, каторых беларускі селянін называў агульнаю назваю падпанкаў. Надужыцьце і гвалты з боку падпанкаў былі вялікія. Яны карысталі з свайго выпадковага палажэньня, каб выцягнуць з селяніна здабыткі легальныя і нелегальныя

Сяляне з Магілёўшчыны ў пачатку XIX ст.

для пана і зусім нелегальныя для сябе. Дзеля гэтага вельмі часта яны аказваліся яшчэ горшымі эксплёататарамі і гвалтаўнікамі, чым самі паны. Сярод беларускага сялянства ў некаторых мясцовасьцях нават злажылася прыказка, што падпанак—сабака, зьлейшы ад пана. На гэтым грунце на Беларусі ўтварылася шмат сялянскіх протэстаў і бунтаў. Прадстаўнікі ўлады, баючыся бунтаў, зьвярнулі на такое зьявішча сваю увагу. Губэрнатары краю бачылі ў пашырэньні арэнды на Беларусі вялікую небясьпеку. Цікава ў гэтым сэнсе прывясьці тут вынятак з памянёнага ўжо вышэй цыркуляра менскага губэрнатара Допэльмайера на імя павятовых шляхецкіх маршалкаў. Ён піша: «У губэрні амаль што ўсюды існуюць нейкія варожыя адносіны сялян да іх улась