Перайсці да зместу

Старонка:Гістарычная думка (1956).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

творы народнай творчасці, з'яўляецца справай нялёгкай, але можна дапусціць, што асабліва шмат песень, якія характарызуюць цяжкасць народнага жыцця, паявілася ў час узмацнення прыгоннага гнёту.

Рад народных песень прысвечан сутычкам беларускага народа са знешнімі ворагамі. У гэтых песнях народ спяваў не толькі аб цяжкасці барацьбы з захопнікамі, але і аб гатоўнасці адстойваць сваю свабоду ў барацьбе з імі, аб гераічных, па большай частцы пераможных стычках з ворагам. Уся фальклорная паэзія прасякнута глыбокім патрыятызмам. З пачуццём задаволенай гордасці ў фальклоры гаворыцца аб «крыжацкіх магілах», у якіх гніюць трупы псоу-рыцараў, нападаўшых на беларускія землі, аб перамозе над «злымі татарамі» пад Крычавам, з-пад якога татары «падаліся ўцякаць гурбою», аб барацьбе з літоўскімі феадаламі, біць якіх пясняр горача заклікае («будзем Літву біці, вольку бараніці») і г. д. Нянавісць да ворагаў тут злучаецца з аптымістычным патрыятызмам, з упэўненасцю ў канчатковай перамозе народнай незалежнасці.

Народная творчасць была патрыятычнай, аптымістычнай і рэалістыч най, што асабліва ярка праявілася ў былінах (і не толькі ў іх), у якіх падзеі з жыцця народа былі расказаны ў гераічнай форме са значнай прымессю фантастыкі. Быліны складаліся ў славу народа. Мінулае народа было паказана ў іх у выглядзе дзеянняў герояў — асілкаў, якія ве рылі ў свае сілы і былі здольны перамагаць ворагаў. У беларускіх песнях і «казках» больш позняга перыяду гэтыя асілкі былі паказаны людзьмі, уладаючымі нечалавечай сілай. Трэба адзначыць пры гэтым, што усюды яны паказаны ў выглядзе выхадцаў з простага народа. Хоць яны і дзейнічаюць часта пры княскім двары, але паходзяць з сялян і нічога агульнага не маюць з героямі заходнееўрапейскага эпасу, якія заўсёды паходзілі з рыцараў і графаў («Песня аб Раландзе»). Патрыятызм старажытнарускага эпасу праяўляецца і ў тым, што ў ім гучыць часам скрытае, а часам і адкрытае асуджэнне княскіх міжусобіц, якія наносілі шкоду перш за ўсё народу і разаралі сялянскія гаспадаркі. Можна смела сказаць, што асноўным героем былін з'яўляўся працоўны народ, а асілкі былі яго галоўнымі прадстаўнікамі, якія абаранялі ўсю рускую зямлю і яе адзінства.

Аптымістычным зместам і жыццетворчым настроем былі прасякнуты казкі, абрадавыя песні, асабліва веснавыя, жніўныя, вясельныя і любоўныя. У іх, нягледзячы на прымесь смутку, які выклікаў горыч паднявольнага існавання, у асноўным адлюстроўвалася любоў да жыцця і вера ў прыход лепшага будучага.

Асаблівую каштоўнасць народнай творчасці надаваў яе рэалістычны характар. Яе творы, асабліва прыказкі і прымаўкі, былі заснаваны на назіраннях над рэчаіснасцю, над тым, што ведаў і бачыў народ у мінулым і сучасным. Нягледзячы на рэлігійнасць і фантастычнасць, уласцівыя светапогляду дакласавага і ранняга класавага грамадства, у народнай творчасці знаходзіла яркае выражэнне здаровае ўспрыманне рэчаіснасці. Народная мудрасць і народны погляд на гістарычны лёс праяўляліся ў ёй у канкрэтнай форме, часам з прамымі ўказаннямі на факты, якія служылі падставай для заключэння.

З вуснага фальклору многа гістарычнага матэрыялу запазычылі і пазнейшыя літаратурныя творы. Гістарычным зместам была прасякнута уся літаратура Кіеўскай Русі, у склад якой уваходзілі тады і землі будучай Беларусі. Ім была прасякнута таксама і пісьменнасць перыяду Феадальнай раздробленасці, калі пачалі намячацца адзнакі ўзнікнення ўсходніх славянскіх народнасцей. Не толькі ў летапісах, але і ў іншых жанрах літаратуры — пропаведзях, жыціях святых, аповесцях, песнях,