Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нічым променем твары няшчасных. У гэтую хвіліну Фантына зрабілася зноў прыгожая. Яна хапала полы сурдута Жавера і цалавала іх. Яна ўстрывожыла-б гранітнае сэрца, але сэрца драўлянае аставалася непахісным.

— Ну, хопіць, — сказаў Жавер. — Я цябе выслухаў. Ты мне надакучыла. Цяпер ступай, у цябе шэсць месяцаў наперадзе! Сам гасподзь бог табе не дапаможа.

— Злітуйцеся! — прашаптала яна, панікнуўшы ўсім целам.

Жавер адвярнуўся ад яе. Салдаты ўзялі яе за рукі.

Ужо некалькі часу якісьці чалавек, нікім не заўважаны, стаяў у глыбіні пакоя, ля ўваходу. Ён чуў безнадзейную мальбу Фантыны. У тую хвіліну, калі салдаты схапілі яе, ён вышаў з цемнаты і сказаў:

— Пачакайце хвіліну!

Жавер падняў галаву і пазнаў пана Мадлена. Ён зняў капялюш і пакланіўся яму са стрыманай дакукай.

— Выбачайце, пан мэр...

Словы „пан мэр“ зрабілі на Фантыну дзіўнае ўражанне. Яна выпрасталася ва ўвесь рост і, як здань, адштурхнуўшы ад сябе салдат, накіравалася проста да Мадлена, раней чым хто-небудзь мог спыніць яе. Падышоўшы да яго ўсутыч, — яна накіравала на яго пільны позірк сваіх змутнелых вачэй і ўскрыкнула:

— А, дык гэта ты, пан мэр!

І, разрагатаўшыся, плюнула яму ў твар.

Пан Мадлен выцер твар і сказаў:

— Інспектар Жавер, адпусціце гэтую жанчыну на волю.

Жавер быў блізкі да вар'яцтва. За гэтыя некалькі хвілін ён перажыў столькі душэўных трывог, як не перажываў за ўсё сваё жыццё. Бачыць, як распусная жанчына плюнула ў твар мэру, — гэта здавалася яму ўчынкам настолькі жудасным, што, на яго думку, межавала амаль з кашчунствам. З другога боку, ён у думках супастаўляў гэтую жанчыну з тым, чым мог быць раней гэты мэр, і гэты абурлівы ўчынак здаваўся яму зусім натуральным. Але калі ён убачыў, што гэты мэр, гэты суддзя, спакойна выцер твар і сказаў: „Адпусціце гэтую жанчыну на волю“, з ім зрабілася проста галавакружэнне; думкі раптам пераблыталіся ў яго галаве, а словы захраслі ў горле. Гэта перавысіла ўсё, што ён мог сабе ўявіць. Ён анямеў.

Гэтыя словы не менш моцнае дзеянне ўтварылі і на Фантыну. Яна падняла руку і інстынктыўна схапілася за сценку, як чалавек, які баіцца ўпасці. Яна агледзела ўсіх і загаварыла ціхім голасам, нібы сама з сабою:

— Каб мяне адпусцілі на волю? Дык я не пайду на шэсць месяцаў у турму? Хто гэта сказаў? Няўжо гэта было