Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

творчасці і каменнавугольных вырабаў Германіі. Промысел гэты не асабліва квітнеў з прычыны страшэннай дарагавізны матэрыялу, што зніжала заработную плату. У момант звароту Фантыны ў М. утварыўся нечуваны пераварот у гэтай галіне вытворчасці. Каля 1815 года якісьці невядомы чалавек пасяліўся ў горадзе, і яму прышло на думку змяніць некалькі сістэму вытворчасці, што вельмі падзешавіла яе і пасунула наперад.

З прычыны патанення матэрыялу паднялася цана за работу, самыя вырабы стала магчымым даваць лепшыя і таннейшыя, чаму з'явіўся вялікі попыт на іх.

Менш за тры гады вынаходца гэтага спосабу разбагацеў сам, што вельмі добра, і ўзбагаціў увесь край, што яшчэ лепей. Ён усім быў чужы ў дэпартаменце. Ніхто не ведаў яго паходжання, нікому не было вядома яго мінулае. Расказвалі, што ён прышоў у горад амаль без грошай, можа сотні дзве франкаў і было ў яго ў запасе, самае большае. І гэты нязначны капітал лёг у аснову багацця ўсёй краіны і яго ўласнага.

З'явіўшыся ў М., ён па выгляду, па вопратцы, па мове быў падобны да простага рабочага.

Здаецца, у гэты цёмны снежаньскі вечар, калі ён такім таямнічым парадкам прыбыў у М. з доўгім кіем у руках і з мяшком за плячыма, у горадзе адбыўся страшэнны пажар, які знішчыў ратушу. Чалавек гэты кінуўся ў самы агонь і з небяспекай для ўласнага жыцця выратаваў двух дзяцей капітана жандармаў. Вынікам гэтага было тое, што нікому і на думку не прышло запытаць у яго пашпарт. Але імя яго зрабілася вядомым. Яго звалі бацька Мадлен.

Гэта быў чалавек год пяцідзесяці, з задумленным, але добрым тварам. Вось і ўсё, што можна было сказаць пра яго.

Дзякуючы шпаркім поспехам прадпрынятай ім справы, горад М. зрабіўся хутка цэнтрам значнага гандлю.

Іспанія, якая ўжывае шклярус у вялізнай колькасці, рабіла вялікія заказы. Прыбытак Мадлена быў такі вялікі, што на другі год ён мог пабудаваць вялізную фабрыку, у якой былі дзве майстэрні: адна для мужчын, другая для жанчын. Галодны мог з'явіцца сюды з упэўненасцю атрымаць работу і хлеб. Мадлен ад мужчын патрабаваў стараннасці, ад жанчын прыстойнасці і ад усіх сумленнасці. У адносінах да маральнасці ён быў няўмольны. Прыезд яго наогул быў дабром для ўсіх, яго прысутнасць — крынцай усеагульнага шчаслівага жыцця. Да з'яўлення бацькі Мадлена ўсё гібела ў краіне; цяпер-жа ўсё жыло здаровым, працоўным жыццём. Дзейнасць кіпела ўсюды. Беспрацоўе і галеча