Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Парыжане абыякава глядзелі на гэтую непатрэбнўю выдумку. Французскі інстытут выкрасліў з свайго спісу акадэміка Напалеона Банапарта. У Ангулеме было пабудавана па каралеўскаму дэкрэту марское вучылішча, на той падставе, што герцаг Ангулемскі быў генерал-адміралам, а значыць было бясспрэчна, што горад Ангулем павінен быў карыстацца ўсімі якасцямі марскога порта, інакш мог-бы пацярпець самы прынцып манархізма. У Совеце міністраў абмяркоўвалася пытанне — ці можна дазволіць змяшчаць на афішах кулянні клоунаў, якімі m-r Франконі[1] аздабляў свае аб'явы, якія збіралі вакол сябе ўсіх вулічных хлапчукоў.

Людзі спрачаліся і разыходзіліся заклятымі ворагамі з-за выразаў: як гаварыць — ворагі ці саюзнікі, Напалеон ці Банапарт. Усе разважлівыя людзі згаджаліся, што эра рэволюцыі скончылася навекі пасля ўсцарэння Людовіка ХVІII, які быў празваны „бессмяротным аўтарам хартыі”[2].

Здраднікі хадзілі нараспашку; людзі, якія перайшлі напярэдадні бітвы на бок ворага, не хавалі ўзнагарод і цынічна разгульвалі сярод белага дня ў пазалоце і ў пашане.

Вось што хаатычна і смутна ўсплывала на паверхню 1817 года, забытага цяпер. Гісторыя амаль грэбуе такімі дробязямі, ды іначай яна і рабіць не можа: нельга ахапіць бясконцае. Аднак гэтыя падрабязнасці, дарэмна называемыя дробязямі, вельмі карысныя, таму што ў жыцці чалавецтва няма дробных фактаў, як у прыродзе няма дробных лісцяў. З фізіяномій гадоў складаецца аблічча вякоў.

У гэтым 1817 годзе чацвёра маладых парыжан выкінулі „вясёлую штуку“.

Гэтыя маладыя людзі былі: адзін з Тулузы, па імю Фелікс Таламіес, другі з Ліможа — Фамейль, трэці з Кагора — Лісталье і чацверты з Мантабана — Блашвель. Ва ўсіх былі каханыя: Блашвель кахаў Фавурыт, Лісталье абажаў Далію, Фамеіль —Зефіну, Таламіес Фантыну, празваную белакурай за свае залацістыя валасы, якія нагадвалі сонечнае святло.

Гэта былі чатыры чароўныя маладыя дзяўчыны, з якіх старэйшай ледзь споўнілася дваццаць тры гады. Тым не менш яе, звалі старой.

Усе яны былі швачкі, якія яшчэ не пакінулі канчаткова сваёй іголкі і былі часова адарваны ад работы каханнем. На іх

  1. Франконі — утрымальнік цырка ў Парыжы ў пачатку ХІХ ст.
  2. Хартыя Людовіка ХVIIІ. — Людовік ХVIII, па парадзе інтарвентаў, не абвясціў сябе абсалютным манархам, але пакінуў камічнае падабенства народнага прадстаўніцтва, выдаўшы хартыю, якая давала выбарчыя правы, больш багатым французам.