Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/546

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вакол яго. Там вельмі сыра, а калі пакажацца сонца, то на камень выпаўзаюць яшчаркі. Вясною на дрэве спяваюць малінаўкі.

Камень гэты без ніякага надпісу. Напэўна, абчэсваючы яго, мелі толькі на ўвазе, каб ён быў роўна настолькі даўгі і настолькі вузкі, каб адпавядаць фігуры пахаванага чалавека.

І толькі, таму назад ужо шмат год, чыясьці рука алоўкам напісала верш у шэсць радкоў на камені, але і то дажджы і росы змылі яго, і прачытаць цяпер, напэўна, няма ўжо ніякай магчымасці.

Ён спіць. У змаганні з доляй дзіўнаю
Правёў ён век свой. Толькі адышла
Тая, што скрозь была яго любімаю,
Жыццё парвалася і цемра надышла.
Памёр ён проста. Так яно бывае:
Святло пагасне ― холад атуляе.