Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/504

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

шым пад прачашным плытам. Мяркуючы па ўсяму, ён адважыўся на самагубства ў прыпадку вар’яцтва, таму што ўся службовая дзейнасць яго была бездакорная.

„І сапраўды, — падумаў Жан Вальжан, — трымаць мяне ў руках і адпусціць на волю — гэта адно ўжо паказвае, што ён звар’яцеў“.

L

ВЯСЕЛЛЕ

Пачалі рыхтавацца да вяселля. Доктар рашыў, што мяркуючы па здароўю Марыуса, яно можа адбыцца ў лютым месяцы. Цяпер-жа быў снежань.

Дзед усё больш і больш захапляўся і прывязваўся да Казеты. Ён асыпаў яе падарункамі і ласкамі. Казета была бясконца шчаслівая.

З свайго боку, Жан Вальжан стараўся аформіць грамадскае палажэнне Казеты. Ён абвясціў, што яна круглая сірата, апошні член вымершага роду Фашлеванаў, таму што яна не яго дачка, а дачка другога Фашлевана, які памёр ужо. На падставе гэтых даных было складзена метрычнае пасведчанне, і такім чынам Казета афіцыяльна зрабілася дзяўчынай Фашлеван.

Што датычыць пяцісот васьмідзесяці чатырох тысяч франкаў, то гэтая сума завешчана Казеце асобай, якая пажадала астацца невядомай. Усё здавалася вельмі проста і натуральна, а калі і былі ва ўсім гэтым якія-небудзь дзіўнасці, то на іх не звярнулі ўвагі.

Казета не асабліва засмучалася, даведаўшыся, што той, каго яна на працягу столькіх год лічыла сваім бацькам, зусім не яе бацька. У іншы час гэта прынесла-б ёй вялікае гора, але ў тым стане, у якім яна знаходзілася зараз, вестка гэтая прамільгнула ледзь прыкметным воблакам у яе душы. Яна, між іншым звала, як і раней, Жана Вальжана бацькам.

Марыус і Казета бачыліся кожны дзень. Казета прыходзіла з панам Фашлеванам, і хоць, на думку дзяўчыны Жыльнарман, згодна прынятых звычаяў, нявесце прыходзіць да жаніха не належала, прышлося, аднак, з гэтым згадзіцца з-за хваробы Марыуса. Апрача таго, дом пана Жыльнармана быў куды зручнейшы за ўбогую кватэру на вуліцы Ом Армэ. Марыус і пан Фашлеван амаль не гутарылі адзін з адным. Здавалася, гэта было паміж іх умоўлена. Зрэдку толькі абменьваліся яны кароткімі фразамі.

У думках Марыус задаваў шмат пытанняў пану Фашлевану, які адносіўся да яго заўсёды з халоднай ветлівасцю. У памяці Марыуса асталося некалькі прабелаў, якія ён