Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/477

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вала сабою блукаючы агеньчык. Гаўрош пахіснуўся і ўпаў. Уся барыкада ахнула; эле у гэтым пігмеі хаваўся Антэй[1]: для вулічнага хлопчыка датыканне да бруку было тое-ж самае, што для волата датыканне да маці зямлі. Гаўрош упаў толькі для таго, каб узняцца; ён прысеў. І струменьчык крыві паказаўся на яго твары. Хлопчык прыўзняў абедзве рукі ўгару, паглядзеў у той бок, адкуль прыляцела куля, і заспяваў:

Я пляснуўся ў партэр ―
Ў гэтым вінават Вальтэр
Носам апынуўся ў лужы,
Па віне...

Ён не скончыў. Другая куля таго самага стралка уклала яго. На гэты раз ён упаў тварам на брук і больш не варушыўся. Яго дзіцячая, але вялікая душа адляцела.

XLІІІ

ЖАН ВАЛЬЖАН ПОМСЦІЦЬ

Марыус кінуўся з барыкады на вуліцу, а те было ўжо позна. Гаўрош быў мёртвы. Ён падняў толькі яго труп.

„Увы, ― думаў ён, ― я зрабіў тое-ж, што бацька яго зрабіў для майго. Але Тэнард’е вынес яго жывога, я-ж вяртаю яму яго сына мёртвага“.

Калі Марыус вярнуўся на барыкаду з целам Гаўроша на руках, у яго таксама, як і ў хлопчыка, твар быў заліты крывёю. У тую хвіліну, калі ён нахіліўся падняць труп, куля каузанулася па яго чэрапу, але ён і не заўважыў гэтага. Яму паспяшаліся перавязаць рану. У гэты час пачуўся аддалены бой гадзінніка. Прабіла дванаццаць. Тады Анжальрас выпрастаўся ва ўвесь рост і ўскрыкнуў:

― Цягніце каменне у дом! Абкладзіце імі ўсе вокны! Палавіна байцоў няхай астаецца тут, другая-ж няхай бярэцца за работу. Часу траціць нельга.

У канцы вуліцы з боку войск паказаўся ўзвод сапёраў з тапарамі і ламамі ў руках. Відавочна, нападаючыя пераходзілі у наступленне. Набліжаўся рашучы момант.

Загад Анжальраса быў выкананы дасканала. Усе вокны хутка завалілі каменнем. Зрабіўшы яшчэ некалькі неабходных загадаў, ён звярнуўся потым да Жавера і сказаў:

― Я на цябе не забываю. ― І, паклаўшы на стол зара-

  1. Антэй ― у грэчаскай міфалогіі велікан, сын марскога бога і багіні зямлі. Ён быў забіты Геркулесам, які, ведаючы, што крыніцай сілы Антэя з’яўляецца судакрананне з зямлёй перамог яго, падняўшы ў паветра.