Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/450

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пры- тут; усё, што адбывалася перад яго вачыма, здавалася яму вельмі далёкім, ён бачыў толькі агульную карціну і не заўважаў падрабязнасцей. Ён нібы ў тумане бачыў брадзіўшых па барыкадзе людзей, а галасы іх даносіліся да яго, нібы з прадоння.

Але прамова Камбфера ўсхвалявала і яго. У гэтых словах было штосьці такое, што ўкалола яго і абудзіла. У яго была толькі адна думка — памерці, і ён не хацеў думаць ні аб чым іншым, але нават і ў гэтым сумным стане духа, падобным да стану самнамбулізма, ён усё-такі разумеў і думаў, што, асуждаючы сябе на гібель, ён не пазбаўляецца гэтым права выратаваць ад смерці іншых. І ён узвысіў голас і сказаў:

— Анжальрас і Камбфер гавораць праўду: няма ніякай патрэбы прыносіць бескарысныя афяры. Я падзяляю іх думку і знаходжу, што трэба спяшацца. Камбфер так падрабязна вытлумачыў вам усё, што дадаць больш няма чаго. Сярод вас ёсць сямейныя. Тыя, у каго ёсць маці, сястра, жонка, дзеці, няхай выйдуць наперад!

Ніхто не ўзварухнуўся.

— Жанатыя і тыя, хто ўтрымлівае сям’ю, выходзьце наперад! — паўтарыў Марыус.

Яго аўтарытэт быў вялікі. Анжальрас быў начальнікам барыкады, але Марыус лічыўся яе выратавальнікам.

— Я вам загадваю! — крыкнуў Анжальрас.

— Я вас прашу! — сказаў Марыус.

Тады гэтыя людзі, узрушаныя прамовай Камбфера, пахіснутыя загадам Анжальраса, расчуленыя просьбай Марыуса, пачалі выяўляць адзін аднаго.

— Так, гэта праўда, — сказаў адзін малады чалавек, звяртаючыся да другога старэйшага. — Ты бацька сям’і. Выходзь!

— Не, выходзь лепш ты, — запярэчыў яму той, — у цябе дзве сястры, якіх ты корміш.

І тут пачалася небывалая спрэчка аб тым, хто мае права не быць выкінутым з магілы.

— Хутчэй, сказаў Курфейрак, — праз чвэрць гадзіны будзе ўжо позна.

— Выбірайце самі, каму трэба ісці, — аўтарытэтна заявіў Анжальрас.

Парады яго паслухаліся, і праз некалькі хвілін пяцёра былі аднагалосна выбраны і вышлі з радоў.

— Тут пяцёра! — ўскрыкнуў Марыус.

Між тым, мундзіраў было ўсяго толькі чатыры.

— Ну, што-ж, — сказалі пяцёра абраных, — значыць, — аднаму трэба астацца.

Цяпер зноў трэба было рашаць, каму аставацца і каму