Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/419

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзецца месца для маіх насілак. Трэба быць напагатове. Ноччу будуць рабіцца грабяжы ў адзінотных дамах глухіх месц Парыжа“. (Гэта разыгралася фантазія паліцыі, якая знаходзілася пры ўрадзе фантазёркі Анны Радкліф[1]) На вуліцы Обры-ле-Бушэ пастаўлена батарэя. Лабо[2] і Бюжо[3] радзіліся і збіраліся апоўначы ці, самае позняе, на світанні высунуць адразу чатыры калоны ў цэнтр паўстання: адну з Бастыліі, другую ад варот Сен-Мартэн, трэцюю з Грэўскай плошчы, чацвертую з рынка. Магчыма, войскі ачысцяць Парыж і адступяць на Марсава поле. Невядома, як усё гэта разыграецца, але, ва ўсякім выпадку, на гэты раз рыхтуецца нешта „сур'ёзнае“. Насельніцтва вельмі ўстрывожылася нерашучасцю маршала Сульта. Чаму ён марудзіць нанесці ўдар? Было відавочна, што ён вельмі заклапочаны. Стары леў нібы пачуў нейкае невядомае страшыдла ў цемры.

Настаў вечар, але тэатры не адчыніліся, патрулі раз’язджалі па гораду з злосным выглядам, абшуквалі прахожых, затрымлівалі падазроных. У дзевяць гадзін было арыштавана больш як восемсот чалавек; прэфектура паліцыі, Канс’ержэры[4] і Ла-Форс былі перапоўнены. У Канс’ержэры даўгое падзямелле, называемае „Парыжскай вуліцай“, было ўсё завалена саломай, на якой, як папала, валяліся арыштанты пад пільным наглядам ліёнца Лагранжа. Вялізная маса саломы, якая шуршэла пад мноствам людзей, утварала шум, падобна да шуму ліўня. У іншых месцах арыштаваныя спалі ўпокат, проста пад адкрытым небам, на прагалінках двароў.

Усюды адчувалася трывога і незвычайны для Парыжа трэпет. Рабілі барыкады ў дамах; жонкі і мацеры знаходзіліся ў страшэнным непакоі, з усіх бакоў толькі і чулася: „Ах, божа мой, ён яшчэ не вярнуўся!“ Здалёку слаба даносіўся грукат колаў. Стоячы на парогах дзвярэй, прыслухоўваліся да крыкаў, да шуму, да змяшанага гулу, да няясных гукаў, аб якіх гаварылі: „Гэта кавалерыя!“ або: „Гэта імчыцца артылерыя!“ Слухалі гукі сігнальных труб, барабанны бой, грукат стрэлаў і нуднае гудзенне набатнага звону Сен-Меры. Чакалі першага пушачнага стрэлу. На рагах вуліц раптам з’яўляліся людзі і зноў знікалі, пракрычаўшы: „Уваходзьце да сябе!“ Тады ўсе спяшаліся запірацца

  1. Радкліф (1764–1823) — англійская пісьменніца.
  2. Лабо (Жорж Мутон, 1770-1838) — французскі маршал, які паспяхова дзейнічаў на Дунайскім востраве Лабау, за што і атрымаў ад Напалеона І тытул графа Лабо.
  3. Бюжо (1784–1849) — маршал Францыі; службу пачаў пры Напалеоне І; пасля ліпеньскай рэволюцыі быў у Афрыцы губернатарам Алжыра.
  4. Канс’ержэры — турма ў Парыжы.