Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/411

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рэспубліка!" Шлях працэсіі суправаждаўся рознымі крыкамі. Ля Бастыліі да працэсіі далучыліся доўгія чароды цікаўных з злавеснымі тварамі; пачалося бурленне страшэнна закіпаўшага натоўпу. Чуваць было, як адзін чалавек гаварыў другому: „Бачыш вунь таго, з рыжай барадою. Гэта той, які абвесціць, калі трэба будзе страляць“.

Пахавальная працэсія мінула Бастылію, прайшла ўздоўж канала, перайшла праз Малы мост і дасягнула плошчы Аўстэрліцкага маста. Там яна спынілася. У гэтую хвіліну ўвесь вялізны натоўп з вышыні птушынага палёту меў выгляд іспалінскай каметы, галава якой дакраналася названай плошчы, а хвост цягнуўся ад наберажнай Бурдон аж да варот Сен-Мартэн, зачэпліваючы па дарозе і плошчу Бастыліі. Вакол труны ўтварылася пустое месца. Натоўп сцішыўся. Лафайет узвысіў голас і развітаўся з Ламаркам. Гэта была глыбока ўзрушлівая хвіліна: усе галовы агаліліся, усе сэрцы забіліся. Раптам нейкі чалавек, седзячы верхам на кані, увесь у чорным, з’явіўся ў сярэдзіне круга з чырвоным сцягам. Некаторыя кажуць, што ён з’явіўся з пікай, увянчанай чырвоным калпаком. Лафайет адвярнуўся.

Чырвоны сцяг узняў буру і схаваўся ў ёй. Ад бульвара Бурдон аж да Аўстэрліцкага маста зашумелі народныя хвалі. Уся ваколіца дрыжэла ад двух магутных крыкаў: „Ламарка ў Пантэон! Лафайета ў ратушу!“ Моладзь пры выкрыках натоўпу запраглася ў дрогі і павезла цела Ламарка праз Аўстэрліцкі мост, а Лафайета ў фіякры па Марланскай наберажнай.

Між тым, на левым беразе рушылася муніцыпальная кавалерыя і загарадзіла мост, а на правым вышлі ад Цэлестынцаў драгуны і разгарнуліся ўздоўж Марланскай наберажнай. Тыя, што везлі Лафайета, нечакана спаткаліся з імі на павароце наберажнай і крыкнулі: „Драгуны!“ Апошнія моўчкі ішлі шагам з пісталетамі ў чушках, з шаблямі ў ножнах, з мушкетамі на перазязі.

Крокаў за дзвесце ад Малога маста драгуны спыніліся.

Калі да іх дабраўся фіякр з Лафайетам, яны расступіліся і прапусцілі яго, потым зноў самкнулі рады. У гэтую хвіліну народ і драгуны зліліся ў адно цэлае. Жанчыны з жахам кінуліся ўцякаць.

Што адбылося ў гэтую ракавую хвіліну, пэўна ніхто не мог-бы сказаць. Гэта быў адзін з тых сумных момантаў, калі стыкаюцца дзве хмары. Адны расказваюць, што штуршком пачатку справы паслужыў трубны сігнал на атаку, які пачуўся з боку Арсенала, а другія — удар кінжалам, які нанёс хлопчык драгуну. Бясспрэчна толькі тое, што раптам грымнулі адначасова тры стрэлы: адным забіла эскадрон-