Старонка:Гюго Адвержаныя.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кавалка хлеба? І потым, раз ён прызнаўся ў зробленым ім праступку, хіба не злейшая і бесчалавечная была накладзена на яго кара? Хіба не абураючая зоркасць з боку грамадства навальваецца так сурова і бязлітасна на аднаго са сваіх членаў, абдзеленага лёсам пры выпадковым размеркаванні багаццяў і заслугоўваючага з прычыны гэтага яшчэ большай спагадлівасці?

Спыніўшыся перад гэтымі пытаннямі, ён абвінаваціў грамадства і асудзіў яго.

Ён прыгаварыў яго да сваёй нянавісці.

Ён абвінаваціў яго ў сваім цяжкім лёсе і, быць можа, калі-небудзь запатрабуе ад яго ў гэтым справаздачы. Ён быў глыбока ўпэўнены, што шкода, зробленая ім грамадству, далёка не адпавядае шкодзе, якую грамадства зрабіла яму, і калі яго пакаранне не было поўнае несправядлівасцю, то яно па меншай меры было беззаконнем.

І Жан Вальжан вельмі абураўся, дайшоўшы да такога заключэння. Яму заставалася адна толькі зброя — нянавісць. Ён навастрыў яе ў астрозе і вынес з сабой на волю.

У Тулоне была школа для катаржнікаў. У ёй навучаліся грамаце жадаючыя. Жан Вальжан быў з тых, хто жадаў вучыцца. Сарака год ён навучыўся чытаць, пісаць і лічыць. Ён адчуваў, што, развіваючы свой розум, ён узмацняў сваю нявіннасць. У некаторых выпадках веды і святло з'яўляюцца зброяй зла.

Такім чынам, на працягу дзевятнаццаці год мучэнняў і рабства гэтая душа ўзвышалася і падала ў адзін і той-жа час. Адным бокам яна ўступала ў свет, другім пагружалася ў цемру. Жан Вальжан, як відаць са сказанага, ад прыроды не быў благім чалавекам. Ён быў яшчэ добры, калі прыбыў у астрог. Тут ён асудзіў грамадства і адчуў, што робіцца злым.

Мы павінны дадаць яшчэ, што Жан Вальжан меў незвычайную фізічную сілу, якой не было роўнай сярод астатніх катаржнікаў. На рабоце ён быў варты чацвярых. На спіне ён падымаў неймаверныя цяжары. Яго спрытнасць перавышала яго сілу. Узабрацца на гладкую сцяну, на дах для яго было самай простай справай. Гаварыў ён мала. Ніколі не смяяўся. Патрэбна было што-небудзь асаблівае, што выклікала-б у яго, раз ці два ў год, сумны смех катаржніка, які гучэў як водгулле дэманскага рогату. Пры позірку на яго здавалася, што ён вечна сузірае штосьці жахлівае.

Ен сапраўды быў чымсьці паглынуты.

Часамі, сярод працы на галерах, ён спыняўся. Ён пачынаў думаць. Яго рассудак, ужо больш сталы і абуджаны, чым раней, раптам абураўся. Усё, што з ім здарылася,